Расійскія СМІ растыражавалі фальшывую заяву Яраша пра наступ

На сайце Нацгвардыі з'явілася і знікла паведамленне нібыта ад імя Дзмітрыя Яраша, дзе сцвярджалася, што два «ягоных батальёны» вядуць наступ пад Дэбальцава.



Паведамленне адразу растыражавалі расійскія онлайн-СМІ, уключаючы сайты РІА Новости, ТАСС, LifeNews, канала Мінабароны РФ «Звезда» і іншыя.
 
 
У сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя, што сайт Нацгвардыі быў узламаны.
 
 
Некаторыя асаблівасці паведамлення ўскосна сведчаць на карысць дадзенай версіі. У прыватнасці, у загалоўку паведамлення зробленая арфаграфічная памылка, характэрная для руска-ўкраінскага перакладчыка Google Translator, фармат паведамлення не адпавядае стандарту сайта, выраз «мае батальёны» неўласцівы манеры гаварыць Дзмітрыя Яраша.
 
 
УНІАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: