Расійскім казакам забаранілі цалаваць крыжы і іконы, а іранцы хваробы не баяцца

Савет атаманаў Расіі забараніў цалаваць прадметы культу "да лепшых часоў" — быў выпушчаны адпаведны загад. А святарам рэкамендуюць прайсці медкамісію.

Фото: Twitter



У Расіі казакам забаранілі цалаваць крыжы, іконы і рукі ў царкве, каб пазбегнуць распаўсюджвання небяспечнага каронавіруса. Адпаведны загад паступіў ад Савета атаманаў Расіі.

"Хваробы, вірусы — усё, што вядзе да пагібелі, — гэта хітрыкі Сатаны, і вельмі важна, каб Царква не стала крыніцай іх распаўсюду", — гаворыцца ў тэксце загаду.

Цалаванне прадметаў культу адкладзенае "да лепшых часоў".

Таксама ў Савеце атаманаў Расіі заклікалі святароў прайсці медкамісіі і атрымаць медыцынскія кніжкі.

А ў Іране, між тым, вернікі выкладваюць у сацыяльныя сеткі ролікі, дзе цалуюць і аблізваюць шыіцкія святыні — яны паказваючы такім чынам, што не баяцца заразіцца каронавірусам, і звяртаюцца да СМІ ды ўладаў, каб тыя перастаць палохаць людзей інфекцыяй: "Перастаньце так палохаць людзей каронавірусам. Перастаньце гуляць з вераваннямі людзей, каронавірус — гэта нішто ў шыіцкіх святынях", — кажа адзін з герояў роліка. Потым ён цалуе сцены храма.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: