Расійскім навукоўцам забаранілі сустракацца з замежнымі калегамі без дазволу

Нечаканы загад з Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі атрымалі нядаўна ўсе падведамасныя арганізацыі. Ён накіраваны на ўзмацненне жорсткасці правілаў ўзаемадзеяння расійскіх навукоўцаў з ... іх замежнымі калегамі.
tehnot.com

tehnot.com

У прыватнасці ў дакуменце рэгламентуецца парадак сустрэч з замежнымі гасцямі. Пра гэта кіраўніцтва інстытута, якое прымае іх, павінна за пяць сутак апавясціць Міністэрства з указаннем усіх расійскіх і замежных удзельнікаў. У момант самай сустрэчы з замежным навукоўцам расійскіх прадстаўнікоў павінна быць, як мінімум, двое.

У загадзе гаворыцца пра тое, што нават пры сустрэчы з замежнікам па-за сценамі навуковай арганізацыі ў непрацоўны час супрацоўнік абавязаны атрымаць на гэта дазвол ад дырэктара свайго інстытута, а пасля сустрэчы накіраваць справаздачу пра яе з круглай пячаткай у Міністэрства. У справаздачы трэба адлюстраваць асноўную тэму гутаркі, а таксама пашпартныя дадзеныя ўсіх яе ўдзельнікаў з дадаткам сканаў пашпартоў замежнікаў.

Расійская навуковая грамадскасць з гумарам і сумам паставілася да дакумента. У прыватнасці загадчык лабараторыі Кіравання складанымі сістэмамі Інстытута праблем машыназнаўства РАН Аляксандр Фрадкоў адправіў у аўторак у электронную прыёмную Міністэрства адкрыты ліст з патрабаваннем адмяніць больш чым дзіўны загад, які супярэчыць мэтам прынятага нацпраекта «Навука»: стварыць прывабныя ўмовы для работы ў РФ расійскім і замежным вядучым навукоўцам.

З загаду незразумела, як надалей навуковым арганізацыям праводзіць адкрытыя гарадскія семінары з удзелам замежных калег. «Няўжо ў гасцей цяпер трэба патрабаваць пры ўваходзе дазвол іх кіраўніцтва?» — пытаецца Фрадкоў. «Ці трэба таксама запытваць дазвол кіраўніцтва, каб напісаць е-мэйл або пагаварыць з замежным калегам па скайпе? Або перапіска з замежнікамі цяпер проста забароненая, калі ў ёй удзельнічае толькі адзін работнік?».

Нядзіўна, што пад вызначэнне «замежны навуковец» у дадзеным загадзе трапляюць нават расійскія спецыялісты, якія працуюць па сумяшчальніцтве ў замежных інстытутах.

Асаблівае здзіўленне ў спецыялістаў выклікаў пункт 17 загаду міністра Міхаіла Кацюкова. З яго вынікае, што ў замежных прадстаўнікоў навукі не павінна быць пры сабе ніякіх запісваючых і капіюючых інфармацыю прылад пры правядзенні сустрэчы (калі толькі гэтыя сустрэчы не рэгулююцца адмысловымі міжнароднымі дамовамі).

«Ці трэба зараз пры ўваходзе замежніка ў арганізацыю адбіраць гадзіннік, сотавы тэлефон і іншыя тэхнічныя прылады?», — пытаецца міністра загадчык лабараторыі.

Паводле mk.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!