Раскрытыя канфідэнцыйныя дадзеныя дзяржаўнай абароннай замовы РФ

Хактывісты з Украінскага Кібэральянса незалежных групаў FalconsFlame, Trinity і Рух8 здзейснілі чарговую паспяховую аперацыю ўзлому сістэм дэпартамента Міністэрства абароны РФ.

Зазначым, што гэта ўжо другі ўзлом кампутараў МА РФ. Як заявілі хактывісты, посьпех апэрацыі быў забясьпечаны праз нядбаласьць таго ж самага контр-адміралу, які фігуруе і падчас першага ўзлому. Вынятыя дадзеныя былі перададзеныя для далейшага аналізу валанцёрам міжнароднай супольнасці InformNapalm.

Публікацыя інфармуе сусьветную грамадзкасьць пра бюджэтныя выдаткі ў вайсковай сфэры Расейскае Фэдэрацыі – краіны-агрэсара й спонсара сусьветнага тэрарызму – якая разам зь ІДІЛ зьяўляецца адною з галоўных пагрозаў сусьветнае бясьпекі.
У выніку былі атрыманыя дадзеныя, у якіх маюцца дакументы расійскіх дзяржаўных кантрактаў, падпісаных з 2015 па 2016 год.

Нагадаем, што ў бюджэце Расійскай Федэрацыі былі вызначаныя сродкі на абарону (напад) у 2014 годзе – 2,501 трлн. рублёў, у 2015-м – 3,078 трлн. рублёў. У 2016 годзе паводле плану – 3,145 трлн. рублёў. У 2015 годзе на закупку новага ўзбраення Мінабароны РФ планавала выдаткаваць больш за палову ўсяго бюджэту, то бок прыблізна 1,74 трлн. рублёў. Пра планавую мадэрнізацыю расійскай арміі і ейную састарэлую тэхніку У.Пуцін казаў яшчэ ў 2011 годзе калі меў статус прэм’ер-міністра. На гэтыя мэты меркавалася выдаткаваць 23 трлн. рублёў да 2020 году.

Відавочна, што перададзеныя для аналізу дакументы раскрываюць толькі частку абароннага бюджэту што да пераўзбраення. Але й яны з'яўляюцца дастаткова інфарматыўнымі.

На падставе пададзеных дакументаў выканання абаронных замоваў InformNapalm зрабіў пералік прадпрыемстваў, якія за пазначаны пэрыяд атрымалі найбольшае фінансаванне з бюджэту РФ. Згодна з гэтым спісам можна зрабіць высновы пра прыярытэты МА РФ.

У першую дзясятку ўваходзяць: вытворчасць лятакоў, у тым ліку абслугоўванне й рамонт лятакоў ПКС РФ; выкананне будаўнічна-мантажных працаў; вызначэнне сродкаў на даследчыя й канструктарскія працы й распрацоўкі; мадэрнізацыя й рамонт караблёў.

Працяг інфармацыі пра расследванне чытайце тут


Паводле InformNapalm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: