Распілаваная журналістыка, Трамп-меламан: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў 

Жудасны лёс саудаўскага журналіста, новы бюджэт Італіі і The Wall ад Трампа — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Лідар Саудаўскай Аравіі: «А цяпер мой наступны трук — зараз ён наогул знікне».  

Свет шакаваны гісторыяй Джамаля Хашогджы — апазіцыйнага саудаўскага журналіста, які знік 2 кастрычніка ў будынку генеральнага консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Пайшлі размовы, што яго забілі, цела расчлянілі і вывезлі. Нарэшце, улады Саудаўскай Аравіі пацвердзілі смерць Джамаля. Журналісту рэсурса Оriginal-political-cartoon гэтая жудасная гісторыя нагадала шоў ілюзіяніста.



У Германіі адбываецца імклівая перабудова партыйнай сцэны, у рамках якой на другое месца выходзяць Зялёныя. Эколагі занялі другое месца на рэгіянальных выбарах у Баварыі, а цяпер замахваюцца на «срэбра» ў зямлі Хэссен — электаральны бастыён сацыял-дэмакратаў, якія, наадварот, губляюць папулярнасць. Пакуль лідары ​​Сацыял-дэмакратычнай партыі (SPD) не маюць рэцэпту выратавання. Газета Tageszeitung прапануе эсдэкам памяняць сымболіку партыі.

Новы выклік для Еўропы: італьянскі ўрад папулістаў прапанаваў бюджэт, які будзе звярстаны з дэфіцытам 2,4% ад ВУП. Бюджэт падобны на казку, паколькі ў ім закладзена павышэнне практычна ўсіх сацыяльных ільгот і дапамог. Еўракамісія ў сваю чаргу мае намер адкінуць праект, што пагражае новымі разборкамі ўнутры ЕС аж да магчымасці выхаду Італіі з Еўразоны. Між тым галандскаму мастаку Тому Хансену (Tom Janssen) новы бюджэт Італіі нагадаў паездку на дарагім Alfa Romeo па кепскім дарогам.

У Польшчы выбарамі мясцовых дэпутатаў пачынаецца выбарчы цыкл, які скончыцца прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020-м. Як звычайна, палітыкі не скупяцца на абяцанні. Мастак Анджэй Млечка (Andrzej Mleczko) убачыў у цяперашняй выбарчай рэкламе вядомую байку.

Між тым, фанаты групы Pink Floyd арыгінальна далучыліся да крытыкі міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа, які, як вядома, марыць пабудаваць сцяну супраць бежанцаў на мяжы з Мексікай. На сайце прыхільнікаў гурта з'явілася карыкатура, на якой Трамп прызнаецца ў любові да Pink Floyd, паколькі ў дыскаграфіі гурта ёсць альбом «The Wall» (па-ангельску «сцяна»).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць