Расследаванне катастрофы малазійскага «Боінга» могуць адкласці — баевікі замініравалі месца падзення

Следчыя і эксперты, якія расследуюць катастрофу малазійскага «Боінга», борт MH17, на месцы аварыі ў Данецкай вобласці Украіны, выявілі, што месца аварыі ўсеяна мінамі. 



Нягледзячы на гэтыя рызыкі, эксперты аб’яднаных следчых падраздзяленняў Малайзіі, Аўстраліі і Нідэрландаў і далей чакаюць найменшай магчымасці працягнуць працу на месцы падзення самалёта. Пра гэта кажа старшыня малазійскі паліцыі Халід Абу Бакара выданню New Straits Times.

«Баі паміж украінскімі ўрадавымі сіламі і сепаратыстамі ў Данецку праходзяць амаль увесь час, таму там вельмі небяспечна для следчых каманд. Мы дагэтуль чакаем найменшай магчымасці ўвайсці і прадоўжыць працы, пакуль не наступіла зіма», — кажа Бакара, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Аднак паліцэйскі адзначае, што захаванне жыцця экспертаў з’яўляецца першачарговай задачай, таму ў выпадку неабходнасці расследаванне могуць адкласці да вясны наступнага года. «Гэта агульнае рашэнне трох краін», — кажа Бакара.

Украінскі ўрад абвінавачвае баевікоў у мініраванні подступаў да месца падзення самалёта. Бакара сцвярджае, што ў далейшым місія фіксуецца на двух задачах — вяртанні асабістых рэчаў ахвяр і зборы доказаў.

УНІАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: