Расспажыўнагляд выявіў пагаршэнне якасці грузінскага віна

Расспажыўнагляд выявіў, што за апошнія гады якасць грузінскага алкаголю пагоршылася.

Фота travel365.md

З 2014-га па 2018 год, паводле дадзеных Расспажыўнагляду, у 2,9 разы — да 203 тысяч літраў — вырасла колькасць грузінскага алкаголю, які не адпавядае патрабаванням. З-за гэтага ведамства ўзмацніла кантроль за якасцю грузінскай прадукцыі.

Паводле Нацыянальнага агенцтва віна Мінсельгаса Грузіі, на Расію прыпадае амаль палова экспарту грузінскага алкаголю. Па ацэнках Федэральнай мытнай службы РФ, Грузія займае трэцяе-чацвёртае месца сярод найбуйнейшых пастаўшчыкоў віна ў Расію.

Нагадаем, адносіны Расіі і Грузіі абвастрыліся пасля таго, як у Тбілісі 20 чэрвеня пачаліся шматтысячныя акцыі пратэсту, на якіх сярод іншага гучалі антырасійскія лозунгі.

21 чэрвеня Уладзімір Пуцін забараніў авіякампаніям Расіі перавозіць грамадзян у Грузію, пачынаючы з 8 ліпеня. Грузінскім авіяперавознікам таксама забароняць лятаць у Расію з гэтага дня.

Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!