Рэдактары вядучых выданняў Еўропы патрабуюць ад лідэраў ЕС аб'яднацца супраць Пуціна

Рэдактары ключавых ліберальных газет Еўропы звярнуліся з адкрытым лістом да ўрадаў Еўрасаюза аб палітыцы ў дачыненні да Расіі і Пуціна.



ЕС да гэтага часу выступаў у якасці вялікай нейтральнай Швейцарыі ў адносінах да Расіі. Прыйшоў час, каб змяніць гэта


Тэкст ліста падпісаны Адамам Міхнікам, рэдактарам польскай Gazeta Wyborcza і Пітэрам Валадарскі, галоўным рэдактарам шведскай Dagens Nyherer. Пра гэта паведамляе выданне «20 хвілін». 
 
 
Гэты зварот падтрыманы таксама Diе Welt (Германія), Le Monde (Францыя), El País (Іспанія), La Stampa (Італія), de Volkskrant (Нідэрланды), Der Standard (Аўстрыя), Hospodarske Noviny (Чэхія), Denník SME (Славакія ), Dario de Noticias (Партугалія), Lietuvos Rytas (Літва). 
 
 
Сёння адкрыты ліст апублікаваў таксама найбуйнейшы эстонскі партал Delfi і газета Postimees, румынскае выданне Adevarul, албанская Dielli і малдаўскае Timpul
 
 
Па дадзеных Eurointelligence, адкрыты ліст «узмацніў ціск» на палітыкаў Еўрасаюза, якія заўтра будуць дэбатаваць пра новыя санкцыі супраць Расіі. Аналагічна ацэньвае зварот медыйнікаў, як выразнікаў еўрапейскай грамадскай думкі, і агенцтва Reuters
 
 
«Крывадушнасць, глупства і маўчанне інтэлектуальнай эліты, мастакоў, навукоўцаў і СМІ перад тварам прасоўвання нацысцкага і сталінскага таталітарных рэжымаў заўсёды застануцца сумнай памяццю ХХ стагоддзя. Закрыццё вачэй на анэксію Аўстрыі, Чэхаславакіі, Балтыі заўсёды застанецца ганьбай Еўропы. Ніхто не казаў так прыгожа аб міры і правах народаў, як Гітлер і Сталін, і ніхто не зрабіў так шмат злачынстваў, як гэтыя дыктатары. 
 
 
Сёння Еўропа маўчыць пра агрэсіўную імперыялістычную палітыку прэзідэнта Расійскай федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Захад моўчкі трывае яго агрэсіўную палітыку, якая відавочна парушае суверэнітэт іншых краін: Малдовы, Латвіі, Грузіі, і, у першую чаргу  Украіны. 
 
 
Еўрапейскі саюз дзейнічае так, як быццам ён з'яўляецца вялікай нейтральнай Швейцарыяй ў сучасным свеце  гэта датычыцца палітычных і бізнэс-элітаў. Але Еўропа  гэта не вялікая Швейцарыя. Дзьве крывавыя сусьветныя вайны пачаліся тут. 
 
 
Таму, мы  інтэлігенцыя, журналісты, навукоўцы  павінны быць пільнымі і папярэджваць, як сучасныя «Капіталійскія гусі». Мы не павінны быць у палоне старых ілюзій; мы не павінны прымаць канфармізм. Наш абавязак  гаварыць выразна, рашуча і зараз»,  такімі словамі пачынаецца зварот галоўных рэдактараў еўрапейскіх ліберальных выданняў. 
 
 
«Цяперашняя вайна з Украінай, пачалася з анэксіі Крыму»,  нагадваюць журналісты.
 
 
«Супакаенне  гэта дарога ў нікуды. Пуцін не палітык еўрапейскага тыпу, гэта палітык, чый жыццёвы шлях з'яўляецца пастаянным авантурызмам», — адзначаецца ў звароце. 
 
 
«Мы  галоўныя рэдактары газет з усіх краін Еўропы  заклікаем лідэраў краін Еўрапейскага саюза спыніць агрэсіўную палітыку прэзідэнта Пуціна. Вопыт вучыць, што дыялог з Пуціным  гэта марнаванне часу, калі ён толькі не грунтуецца на адзінстве і цвёрдасці. [...] Спадар Пуцін яшчэ пастаўляе зброю і наймітаў на ўсход Украіны. Ён працягвае збіраць свае войскі ўздоўж мяжы. Але Украіна мае права выбіраць шлях еўрапейскай дэмакратыі, і ўкраінцы маюць права жыць у сумленнай дзяржаве. Магчыма, будучыня Еўрапейскага саюза вырашаецца сёння ва Усходняй Украіне»,  падкрэсліваецца ў звароце. 
 
 
«Краіны Еўрапейскага саюза павінны выкарыстоўваць усе сродкі ціску: спыненне паставак зброі ў Расію, эканамічныя і палітычныя санкцыі. Салідарнасць супраць Пуціна - гэта рэальны адказ на ўкраінскі крызіс»,  лічаць галоўныя рэдактары вядучых еўрапейскіх газет. 
 
 
Па апошніх дадзеных, рэзананс ад гэтага ліста перайшоў межы Еўропы. Польскія журналісты паведамілі, што сярод іншых, заўтра яго надрукуюць галоўныя газеты В'етнама і Нігерыі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: