Рэферэндум у Каталоніі: сітуацыя на мяжы прававога поля

Негледзячы на ціск цэнтру, сёння ў Каталоніі пройдзе забаронены Мадрыдам реферэндум аб незалежнасці. Манел Джордана — актывіст вядучай незалежніцкай партыі Каталонская Рэспубліканская Левая (ERC) распавядае пра тое, што адбывалася ў краі напярэдадні галасавання. 

espanarusa.com


— Агітацыйная кампанія за і супраць реферэндуму фармальна закончылася ў пятніцу ўвечары. Аднак, мяркуючы па інфармацыйнай стужцы, у дзень цішыні асаблівай цішыні не назіралася.

— Сапраўды на дзень цішыні гэта не было падобна. Хваля репрэсій не прыпыняецца. Не выключаюць нават арыштаў лідараў аўтаноміі. Акрамя таго кіраўніцтва Mossos (рэгіянальная паліцыя) учора патрабавала ад мясцовых аддзелаў узяць пад кантроль усе пункты галасавання на реферэндуме. У адказ прыхільнікі незалежнасці пачалі стыхійна акупіраваць участкі, каб не пусціць туда паліцыю.

— Ці не можа такая мабілізацыя абодвух бакоў закончыцца сілавой канфрантацыяй?  

— Сітуацыя сапраўды на мяжы прававога поля, аднак спадзяюся, што ўсё абыйдзецца без гвалту. Па-першае, прыхільнікі незалежнасці прынцыпова адмаўляюца ад любых гвалтоўных акцый. З іншага боку, Mossos падпарадкоўваецца Мадрыду не вельмі ахвотна і асабліва рвацца ў бойку за адзіную і недзялімую Іспанію наўрад ці будзе.

— Наколькі падрыхтаваная сістэма для галасавання?

— Трэба перш за ўсё ўзгадаць, што каталонцы маюць вялікі вопыт арганізацыі аўтаномных ад Мадрыду плебесцытаў. Яны праводзіліся ў рамках асацыяцыі муніцыпалітэтаў, на ўзроўні аўтаноміі. Таму тэхнічна гэта не так складана. Паводле арганізатараў, галасаванне адбудзецца на прыкладна 2000 участках. У асноўным участкі для галасавання, як правіла, будуць размяшчацца ў адукацыйных установах.

 — Ці будзе яўка патрэбная для таго, каб казаць, што вынікі галасавання дэманструюць думку большасці жыхароў Каталоніі?  

— Яўку для галасавання зрабіў цэнтральны ўрад. Забарона каталонцам вольна абіраць сваю будучыню, рэпрэсіі супраць арганізатараў, выкарыстанне прапагандысцкіх штампаў часоў дыктатуры Франка пашырылі лагер тых, хто збіраецца ісці галасаваць. Паводле апошніх апытаняў, гэта прыкладна 80 працэнтаў выбаршчыкаў.

— Ці не змянілася ў апошнія часы пазіцыя Брусэля адносна незалежнасці Каталоніі? Як вядома, спачатку кіраўніцтва ЕС лічыла рэферэндум неканстытуцыйным і гарантавала Мадрыду падтрымку ў каталонскім пытанні.

— Як мінімум, рэзалюцый ЕС, якія асуджаюць реферэндум, больш не чуваць. Наадварот ёсць заявы, паводле якіх, незалежна ад законнасці рэферэндуму, іспанскія ўлады абавязаны паважаць грамадзянскія правы. Судзячы па ўсяму, у ЕС не чакалі такой хвалі рэпрэсій і маштабу мабілізацыі каталонцаў. Усё часцей у еўрапейскай прэсе гучыць думка пра тое, што Мадрыд таксама нясе адказнасць за крызіс праз нежаданне весці перамовы з Барселонай.

— Вы можаце пракаментаваць публікацыі ў сталічнай газеце El Pais, аўтары якіх намагаюцца давесці, што за каталонскімі незалежнікамі можа стаяць Масква?

— Каталонцам не патрэбныя замежныя спонсары. Тое, што адбываецца зараз, гэта вынік амаль 50-гадовай працы незалежнікаў па стварэнню сваіх рэсурсаў. Гэты базіс уключае не толькі сферы адукацыі і культуры, аднак таксама бізнес і медыя. Разбурыць каталонскі сегмент за кошт арыштаў і штрафаў немагчыма. Таму, нават калі пасля 1 кастрычніка іспанскія сілавікі застануцца і працягнуць блакаваць працу Generalitat, каталонская праблема не вырашыцца. Адзінае рашэнне — прызнаць права каталонцаў на самастойнасць.

  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: