Рэйтынгавыя агенцтвы: дэфолт Украіны адкладаецца

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch павысіла доўгатэрміновы рэйтынг Украіны з узроўню RD («абмежаваны дэфолт») да ўзроўню ССС — «пераддэфолтнага».



Таксама быў павышаны кароткатэрміновы рэйтынг у замежнай валюце, паведамляе ВВС са спасылкай на прэс-рэліз агенцтва.

Прычынай такога рашэння, як паведамілі ў агенцтве, стала тое, што 12 лістапада Кіеў выпусціў новыя каштоўныя паперы для трымальнікаў еўрабондаў на суму $15 млрд., што дапамагло пазбегнуць дэфолту па вонкавым камерцыйным абавязку.

Аднак аналітыкі адзначаюць, што нягледзячы на стабілізацыю аб’ёмаў прамысловай вытворчасці Украіны, эканамічны спад па выніках 2015 дасягне 11,6%. У Fitch сумняваюцца ў магчымасці хуткага аднаўлення эканомікі краіны і прагназуюць рост ВУП у 2016 годзе на ўзроўні 1%.

Паводле прагнозу, у 2017 годзе ВУП Украіны можа вырасці на 2-3%.

Доўгатэрміновы рэйтынг Украіны ў замежнай валюце быў паніжаны да ўзроўню RD ў кастрычніку 2015 года.

19 кастрычніка міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's павысіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя рэйтынгі Украіны па абавязацельствах у замежнай валюце з SD/D («выбарачны дэфолт») адразу на шэсць прыступак — да В-мінус/В. Рэйтынгі былі перагледжаны пасля таго, як 14 кастрычніка кабінет міністраў Украіны завяршыў перамовы па рэструктурызацыі знешняга камерцыйнага доўгу.

ВВС

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: