Рэкорд Кітая па нараджэнні дзяцей

Кітайскія ўлады лічаць, што адыход ад палітыкі "адна сям'я — адно дзіця" апынуўся "вельмі своечасовым і вельмі эфектыўным".


Фота China Daily

У 2016 годзе ў Кітаі нарадзіліся 17,86 мільёна чалавек, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя і планавага нараджэння дзяцей Ян Вэньчжуан. Гэта самы высокі ўзровень нараджальнасці з 2000 года.

Такіх паказчыкаў атрымалася дасягнуць нягледзячы на тое, што колькасць жанчын дзетароднага ўзросту знізілася на 5 мільёнаў чалавек.

Для параўнання, сярэдняя нараджальнасць у 2011–2015 гадах складала на 1,4 мільёна чалавек менш.

Такім чынам, лічаць кітайскія ўлады, адмена палітыкі "адна сям'я — адно дзіця" апынулася "вельмі своечасовай і вельмі эфектыўнай". Кітай вырашыў унесці папраўкі ў сваю дэмаграфічную палітыку ў канцы кастрычніка 2015 года. Кіруючая камуністычная партыя дазволіла сем'ям мець па двое дзяцей.

Нядаўна намеснік дырэктара Нацыянальнай камісіі па пытаннях аховы здароўя і планавання сям'і КНР Ван Пэйань заявіў, што Кітай захавае абмежаванне на колькасць дзяцей у сям'і па меншай меры да 2045 года.

Палітыка "адна сям'я — адно дзіця" была ўведзена ў 1979 годзе, каб абмежаваць прырост насельніцтва. Для тых, хто хацеў мець двух дзяцей, былі прадугледжаны штрафы і іншыя пакарання.

У выніку колькасць працуючых пачатак скарачацца. Цяпер больш за 10 працэнтаў насельніцтва Кітая — людзі паважнага ўзросту, а пенсійная сістэма ў Кітаі не збудаваная. Улады асцерагаюцца, што працуючыя кітайцы хутка не змогуць утрымліваць насельніцтва, што імкліва старэе. Паводле падлікаў ААН, да 2020 года ў Кітаі будзе ўжо 20 працэнтаў старых, і гэта можа скласці моцны ціск на эканоміку.

Паводле ВВС, korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: