Рэлігійныя погляды кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША

У сувязі з маючым адбыцца візітам Папы Францішка ў ЗША амерыканская газета «USA Today» правяла невялікае «расследаванне» з мэтай высвятлення рэлігійных перакананняў, якіх прытрымліваюцца кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША на выбарах у 2016 годзе.



У выніку ўсе кандыдаты былі падзеленыя на дзве групы: «пастаянных вернікаў» (тых, хто працягвае вызнаваць тую рэлігію, у якой яны былі выхаваны) і «перабежчыкаў» (тых, хто мяняў свае погляды на працягу жыцця).

Да «перабежчыкаў» адносяцца: Джэб Буш, прэсвітарыянін, які прыняў каталіцтва; Скот Уокер, які перайшоў з баптызму ў кансерватыўную евангелічную недэнамінацыйную «Мегацаркву»; Рэнд Пол, ахрышчаны ў епіскапальнай царкве, цяпер наведваючы прэсвітарыянскую царкву; Бобі Джындэл, народжаны індуіст, які пасля прыняў каталіцызм; Джон Кэсіч, які ў маладосці быў каталіком, а цяпер — вернік адной з англіканскіх цэркваў, і Кэрлі Фіярына, выхаваная ў епіскапальнай сям’і, але не залічваючая сябе ні да адной з цэркваў. На думку экспертаў, падобная сітуацыя з’яўляецца тыповай для многіх амерыканцаў.

Да «пастаянных» вернікам адносяцца Хілары Клінтан (метадыст), Марцін О’Мэлі (каталік) і Майк Хакэбі (баптыст, пасвечаны пастар сваёй дэнамінацыі). Бэна Карсана можна аднесці да «ўдвая пастаянных», бо ён прыняў хрышчэнне як адвентыст сёмага дня двойчы — у дзяцінстве і ў сталым узросце.

Майк Рубіё адносіцца да асаблівай групы тых, хто «вярнуўся»: ахрышчаны каталік, ён, як і астатнія члены яго сям’і, стаў мармонам, аднак у больш сталым узросце вырашыў вярнуцца ў каталіцтва.

krynica.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: