Рэнцы прайграў рэферэндум і сыходзіць у адстаўку

Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы прайграў рэферэндум і падае ў адстаўку. Ён заявіў, што з папярэдняга падліку "абсалютна ясна": прапанова аб рэформах правалілася. 
Фота GETTY IMAGES 

Фота GETTY IMAGES 



Прэм'ер-міністр Італіі прызнаў паразу на рэферэндуме аб парламенцкай рэформе і абвясціў пра адстаўку. Нягледзячы на тое, што падлік галасоў пакуль яшчэ не завершаны, ужо зразумела, што большасць выбаршчыкаў прагаласавалі супраць рэформаў, сказаў прэм'ер,  які абяцаў у выпадку такога зыходу галасавання пакінуць сваю пасаду, паведамляе ВВС.

Рэнцы, яки ўзначальваў урад 2,5 гады, узяў на сябе поўную адказнасць за паразу і заклікаў лагер апанентаў, якія прапаноўвалі галасаваць супраць рэформы, сфармуляваць свае прапановы.

"Я прайграў, і я кажу пра гэта ўслых, хоць і не без камяка ў горле, бо мы ўсё ж такі не робаты", — сказаў прэм'ер.

Эксперты мяркуюць, што італьянцы выступілі не супраць зместу прапанаванай рэформы, яны незадаволеныя наплывам імігрантаў і эканамічнай сітуацыяй. Таму рэферэндум стаў зручнай нагодай, каб выказаць сваё стаўленне да нявырашаных праблем.

"Сёння італьянская дэмакратыя грунтуецца на парламенцкай сістэме, — кажа Рэнцы. — Калі мы выносілі на галасаванне пытанне пра давер, мы прапаноўвалі спрасціць гэтую сістэму, скасаваць двухпалатны парламент, знізіць кошт палітычнага кіравання і пашырыць прамую дэмакратыю. Менавіта гэтую рэформу мы выносілі на рэферэндум. Мы былі недастаткова пераканаўчыя. Прабачце, але я сыходжу без шкадаванняў".

Чытайце таксама:

Усе супраць Рэнцы



Раней два незалежных апытанні на выхадзе з выбарчых участкаў, арганізаваныя тэлеканаламі “Rai” і “La7”, паказалі, што супраць рэформаў прагаласавалі каля 60% тых, хто ўдзельнічаў у рэферэндуме. Гэтыя дадзеныя пацвярджаюць і першыя вынікі падліку галасоў.

Прадмет рэферэндуму — рэформа сената — лічыцца не такой важнай праблемай, аднак прынцыповае значэнне галасаванню надало абяцанне Рэнцы ў выпадку паразы падаць у адстаўку.

Кампанію пад лозунгам: "Скажы “Не!” узначалілі антыімігранцкая “Ліга Поўначы” і папулісцкі “Рух пяці зорак" былога коміка Бепе Грыла, які заклікае правесці рэферэндум на тэму адмовы ад еўра.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-12-05 18:17:10
"Напэўна, і Лукашэнку было б памысна зараз пацярпець паражэнне (дапусцім, на рэферэндуме, як было напісана тут: http://belisrael.info/?p=8541), бо яго «перамогі» ўсё часцей стаюцца Піравымі. У прынцыпе, кожны чалавек можа за 22 гады адарвацца ад рэальнасці." http://belisrael.info/?p=8659