«Рэпарцёры без межаў»: у 2016 годзе загінулі 74 журналісты

Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" ў 2016 годзе зафіксавала па ўсім свеце 74 выпадкі гібелі журналістаў па прычынах, так ці інакш звязаных з іх працай.


У дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі, гаворыцца, што ў большасці выпадкаў забойствы журналістаў здзяйсняліся наўмысна і мэтанакіравана. Тым самым забойцы хацелі перашкодзіць іх працы і запалохаць журналісцкую супольнасць.

Больш за ўсё журналістаў — 19 чалавек — у гэтым годзе загінула ў Сірыі. На другім месцы ў спісе самых небяспечных для журналістаў краінаў размясціўся Афганістан, дзе за няпоўны год загінулі 10 журналістаў.

Арганізацыя звяртае асаблівую ўвагу на сітуацыю ў Мексіцы. Там у 2016 годзе былі забітыя адразу дзевяць журналістаў — і гэта самы горшы паказчык сярод краін, у якіх не вядуцца баявыя дзеянні.

У выніку ў Мексіцы забілі нават больш журналістаў, чым у Іраку (сем) і Емене (пяць). У выніку, гаворыцца ў дакладзе, нават самыя смелыя мексіканскія журналісты пачынаюць займацца самацэнзурай з-за страху, што іх таксама заб'юць за іх працу.

Паводле дадзеных арганізацыі, нягледзячы на тое, што ў параўнанні з 2015 годам колькасць загінуўшых журналістаў скарацілася (74 чалавекі супраць 101), гэта нельга расцэньваць як паляпшэнне сітуацыі ў свеце.

У дакладзе тлумачыцца, што меншая колькасць журналістаў, якія загінулі, абумоўлена ў першую чаргу тым, што многія адмовіліся і далей працаваць у зонах найбольш буйных ваенных канфліктаў і пакінулі шматлікія небяспечныя краіны.

У выніку, лічыць арганізацыя, у свеце вырасла колькасць месцаў, дзе пануе беззаконне, але пра гэта ніхто не можа даведацца з-за адсутнасці там журналістаў, якія маглі б паведаміць свету пра тое, што адбываецца.

У 2015 годзе арганізацыя таксама прызнала самым небяспечным для журналістаў месцам Сірыю — тады за няпоўны года там загінулі 13 чалавек. Небяспечнымі краінамі тады таксама назвалі Ірак, Бразілію, Бангладэш, Паўднёвы Судан і Емен.

Па дадзеных "Рэпарцёраў без межаў", усяго за апошнія 10 гадоў па ўсім свеце загінулі з-за сваёй працы не менш за 750 журналістаў.

Паводле www.bbc.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: