«Reuters»: КНДР пастаўляла грузы ў сірыйскае агенцтва хімічнай зброі

За апошнія шэсць месяцаў былі перахопленыя дзве пастаўкі.

Фота з сайта earth-chronicles.ru

Пра гэта гаворыцца ў канфідэнцыйным дакладзе ААН аб парушэнні санкцыяў накладзеных на Паўночную Карэю, піша агенцтва «Reuters».

У дакладзе, які быў прадстаўлены Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, няма дакладных звестак пра тое, калі і дзе адбыліся пастаўкі.

«Адмысловая група расследуе паведамленні аб супрацы ў галіне хімічных, балістычных ракет ды звычайных узбраенняў паміж Сірыяй і КНДР», — гаворыцца ў дакладзе.

Кантракт аб пастаўках, занесены ў «чорны спіс», быў падпісаны паміж Сірыяй (SSRC) і КНДР (KOMID) у 2009 годзе.

SSRC (Сірыйскі навукова-даследчы цэнтр) — з 70-х гадоў адказвае за праграму хімічнай зброі.

KOMID — Карэйская горназдабываючая кампанія.

22 жніўня ЗША і Паўднёвая Карэя распачалі вайсковыя вучэнні, у якіх возьмуць удзел каля 40 000 вайскоўцаў.

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: