
Чарговая хваля пратэстаў звязаная з катастрафічным ростам
запазычанасці па заробках з боку кіраўніцтва так званага «Знешнегандальсервісу», паведамляе «Інфармацыйны навігатар». Раней наймальнік абяцаўся правесці разлік
да 13 лютага, аднак замест выплаты запазычанасці людзі атрымалі новую «падачку» ў сярэднім блізу 17% ад агульнай сумы. У прыватнасці, аб
спыненні працы да поўнага пагашэння паведамілі прафсаюзы прадпрыемстваў:
Філіял №13 «Знешгандальсервісу» — Стаханаўскі
завод ферасплаваў,
Філіял №12 ЗАТ «Знешгандальсервісу» — Алчэўскі
металургічны камбінат,
Філіял №1 — Данецкі металургічны завод,
Філіял №4 — Енакіеўскі коксахімпрам.
Пры гэтым у некаторых грамадзян з заробкаў былі адразу ўтрыманыя
камунальныя пазыкі, у сувязі з чым людзі атрымалі мізэрныя сумы.
На Стаханаўскім заводзе ферасплаваў цалкам спыніліся
адгрузка сыравіны, якая прыбыла з РФ, і плавільныя печы. Кіраўніцтва ўжо накіравала на прадпрыемства групу «штрэйхбрэйкераў».
АМК працуе на 25-30%, паколькі наяўнай сыравіны
хопіць толькі на 2-3 дні для адзінай рабочай печы №5. Даменныя печы №1 і №8
былі спыненыя яшчэ 17 лютага. На выхадных АМК далі рэшту заробку за
кастрычнік — 14% і 23% за лістапад. У сакавіку-красавіку прадпрыемства павінна
перайсці пад кантроль трансгранічнага канцэрна «Энергія Данбаса», таму для рознарабочых гэта практычна апошні шанец выбіць даўгі да ліквідацыі ВТС.
Характэрна, што з моманту папярэдняга страйку не прайшло нават месяца. Кіраўніцтва заводаў пагражае ўсім нязгодным звальненнямі, але падобна, што людзі і самі не супраць ужо развітацца з працай.