Рускія хочуць кіраваць Латвіяй

Перад надыходзячымі парламенцкімі выбарамі ў Латвіі назіраецца мабілізацыя прарасійскіх сіл, даводзіць Rzeczpospolita.
© Sputnik, Сяргей Мялконаў 

© Sputnik, Сяргей Мялконаў 

Пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны стала немагчымым убачыць расійскія трыкалоры на вуліцах еўрапейскіх гарадоў, аднак такі стан рэчаў не спраўджваецца ў Рызе. Менавіта там адбыўся 5-тысячны марш у абарону рускамоўных школ.

Паводле новага закону, пачынаючы з 2021 года ўся адукацыя ў Латвіі будзе адбывацца выключна на адзінай дзяржаўнай латышскай мове. Праблема заключаецца ў тым, што амаль кожны чацвёрты жыхар гэтай прыбалтыйскай краіны дэкларуе прыналежнасць да рускага народу.

Лідарам пратэсту з'яўляецца дэпутат Еўрапарламенту, які мае расійскае паходжанне, Андрэйс Мамікінс. Мамікінс з'яўляецца кандыдатам у прэм’еры ад партыi Расійскі Саюз Латвіі.

Паводле латышскіх публіцыстаў перавод адукацыі на латышскую мову не стварае ніякіх праблем, а дадзеная тэма штучна раскручваецца расійскай прапагандай.На карысць таго, што Расія распачала чарговую інфармацыйную кампанію супраць Латвіі, сведчыць той факт, што шэф Расійскага Саюзу Латвіі, Таццяна Жданок з'яўляецца частым госцем расійскіх СМІ.

Цэнтральная выбарчая камісія Латвіі не дапусціла спадарыню Жданок да парламенцкіх выбараў, аргументуючы гэта тым, што яна з'яўлялася актыўным членам КПСС падчас інтэрвенцыі Савецкай Арміі ў Латвіі ў 1991 годзе. Менавіта з гэтае прычыны фронтмэнам Расійскага Саюзу Латвіі стаў Андрэйс Мамікінс.

Аднак, эксперты пераконваюць, што Мамікінсу не атрымаецца стаць прэм’ерам Латвіі, бо яго партыя мае падтрымку сярод латышоў усяго толькі на ўзроўні 2%.

Сапраўдны поспех падчас бліжэйшых парламенцкіх выбараў у Латвіі можа атрымаць іншая больш памяркоўная прарасійскай палітычная сіла – партыя Згода пад кіраўніцтвам шматгадовага мэра Рыгі Ніла Ушакова.

Партыя Ушакова паўстала ў 2010 годзе і з таго моманту выігрывала ўсе парламенцкія выбары, але ніколі не здолела стварыць урадавай кааліцыі. Паводле апошніх апытанняў Згода зноўку з'яўляецца фаварытам выбарчай гонкі, звыш 20% латышскіх выбарцаў гатовыя аддаць ёй свае галасы.

Паводле Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць