«Рыхтуйся, Расія, таму што яны прыляцяць»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расію рыхтавацца да ракетнагп ўдару ў Сірыі. Пра гэта ён напісаў у сябе ў Твітэры ў адказ на заявы расійскага боку пра гатоўнасць збіваць амерыканскія ракеты і падаўляць пункты іх запуску.


"Рыхтуйся, Расія, таму што яны прыляцяць, добрыя, новыя і разумныя", — заявіў Трамп. "Нельга быць партнёрамі з газавай жывёлай-забойцам, якая атрымлівае задавальненне, забіваючы людзей", дадаў ён.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй у тэлефоннай размове з Дональдам Трампам заявіла, што Лондану неабходна больш доказаў меркаванай хімічнай атакі ў Сірыі, каб далучыцца да нанясення ўдараў па гэтай краіне.

Трамп раней заявіў аб тым, што на працягу 24-48 гадзін прыме рашэнне аб адказных мерах у дачыненні да Сірыі за меркаваную хімічную атаку. Трамп адзначыў, што ў ЗША ёсць "мноства варыянтаў" ваеннага ўдару па Сірыі і, што Вашынгтон каардынуе свае дзеянні з саюзнікамі, у першую чаргу з Парыжам і Лонданам. Лідары Францыі і ЗША раней заяўлялі, што, калі датычнасць сірыйскага рэжыму да хімічнай атакі пацвердзіцца, адказ будзе жорсткім.

Краіны Захаду ўскладаюць адказнасць за меркаваную хімічную атаку ў горадзе Дума на рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, Расію і Іран. Дамаск і Масква адмаўляюць, што хіматака мела месца.

Паводле svoboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!