Саакашвілі: Перамога Зяленскага стане новым Майданам

Увечары 12 красавіка Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з украінскай дыяспарай у Варшаве заявіў, што не агітуе за Зяленскага, але тлумачыць, супраць чаго ўкраінцам варта прагаласаваць, піша Белсат.

«Адбыўся бунт насельніцтва супраць статуса-кво. Цяперашні ўрад – гэта безнадзейнасць і карупцыя. Людзі масава сказалі кажуць: «не!». Цяпер нічога не будзе як раней! Тое, што адбываецца цяпер – гэта нават сур’ёзней, чым Майдан. Тады адныя прадстаўнікі старых элітаў замянілі іншых. Цяпер людзі не хочуць нікога са старых», – сказаў Саакашвілі.

Гэтак Міхэіл Саакашвілі апісаў сітуацыю напярэдадні другога туру прэзідэнцкіх выбараў ува Украіне. На сустрэчу з былым прэзідэнтам Грузіі і кіраўніком Адэскай вобласці ў канферэнц-залу аднаго з буйных варшаўскіх гатэляў прыйшло некалькі соцень чалавек.

Палітык пераконваў, што перамога папулярнага артыста ў другім туры прэзідэнцкай гонкі дасць Украіне шанец пазбавіцца ад «старых, карумпаваных, мафійных» элітаў:

«Уладзімір Зяленскі – гэта белая дошка, на якой усё магчыма».

У адказ на папрокі аб сувязях Зяленскага з бізнесменам Ігарам Каламойскім Саакашвілі выразіў спадзяванне, што масавае народнае падтрыманне дазволіць Зяленскаму пазбавіцца ад уплыву алігарха.

Сакашвілі адмовіў, што мае якія-кольвек дамоўленасці з Уладзімірам Зяленскім наконт свайго вяртання ва Украіну пасля магчымай перамогі кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым палітык прамаўляў на фоне банеру «Руху новых сілаў» – партыі, заснаванай ім яшчэ ва Украіне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!