Саакашвілі праз галадоўку схуднеў на 12 кг

Затрыманы экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі праз галадоўку страціў у турме каля 12 кг, паведаміў яго адвакат Бека Басілая.
© AP Photo / Sergei Grits

© AP Photo / Sergei Grits

Як паведаміў Басілая журналістам, стан здароўя Саакашвілі пагаршаецца з кожным днём.

«Гледзячы на яго відаць, што чалавек схуднеў. Ён страціў прыблізна больш за 12 кг, як я ведаю. З кожным днём яго стан здароўя паступова пачне пагаршацца, калі ўжо не пагоршыўся. Маральна ён бадзёры», — заявіў Басілая.

Што тычыцца патрабавання, каб Міхаіла Саакашвілі агледзеў яго асабісты лекар, у сувязі з чым пададзеная заява ў пэнітэнцыярную службу, як кажа Басілая, пакуль што адказ імі не атрыманы.

Пасля затрымання Міхаіл Саакашвілі галадае восьмы дзень.

Саакашвілі вярнуўся ў Грузію напярэдадні муніцыпальных выбараў. Ён заклікаў грамадзянаў прыйсці 2 кастрычніка на галасаванне, а на наступны дзень сабрацца ў цэнтры Тбілісі.

Экс-прэзідэнт пакінуў Грузію ў 2013 годзе, цяперашнія ўлады краіны выстаўляюць яму некалькі абвінавачанняў, у тым ліку арганізацыю нападаў і датычнасць да забойства.

Паводле interpressnews.ge

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: