СААЗ аб’явіла пандэмію новага каранавіруса

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла ў свеце пандэмію новага каранавіруса COVID-19. Аб гэтым паведамляецца ў яе твітэры.
Раней СААЗ заявіла, што смяротнасць ад каранавіруса перавысіла статыстыку па ліку смяротных зыходаў ад грыпу.

«Смяротнасць ад каранавіруса па ўсім свеце складае каля 3,4%. Для параўнання, сезонны грып звычайна забівае менш за 1% заражаных», — сказалі ў арганізацыі. Сярод іншых адрозненняў COVID-19 ад грыпу ў СААЗ назвалі больш цяжкія ўскладненні, так як у людзей яшчэ не паспеў выпрацавацца імунітэт да каранавірусу.

Паводле апошніх дадзеных, агульная колькасць тых, хто захварэў COVID-19 у свеце складае больш за 121 тысячу чалавек, яго ахвярамі сталі больш за чатыры тысячы чалавек. Пры гэтым медыкам удалося вылечыць больш за 65 тысяч пацыентаў з каранавірусам.

Паводле novayagazeta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: