СААЗ: Брытанскі штам каронавіруса пацверджаны ў 60 краінах свету

Брытанскі штам каронавіруса (VOC 202012/01) выяўлены ўжо ў 60 краінах свету, паведамляе Сусветная Арганізацыя аховы здароўя ў сваім штотыднёвым эпідэміялагічным бюлетэні.


Эксперты арганізацыі дадаюць, што за тыдзень з 12 па 20 студзеня гэты штам быў знойдзены яшчэ ў 10 дзяржавах, перадае АФН.

Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэйесус 14 студзеня правёў пасяджэнне экстранага камітэта па СOVID-19, на якім абмяркоўвалася выніковасць новых мер па абмежаванні перамяшчэння грамадзян, уведзеных многімі краінамі з-за больш вірулентнага штаму віруса. Удзельнікі пасяджэння дамовіліся спрыяць міжнароднаму супрацоўніцтву ў вывучэнні віруса і рэкамендавалі СААЗ распрацаваць адзіную наменклатуру для новых штамаў, якая не будзе прывязаная да геаграфіі іх распаўсюду.

Таксама СААЗ правяла сустрэчы з экспертамі, на якіх абмяркоўвалася стварэнне спецыяльнай вакцыны супраць брытанскай мадыфікацыі каронавіруса. Бакі дамовіліся аб стварэнні новай платформы на базе СААЗ для адпаведных даследаванняў.

Брытанскі штам каронавіруса SARS-CoV-2, быў знойдзены ў Вялікабрытаніі ў пачатку снежня 2020 года. Ён адрозніваецца ад звычайнага варыянту каронавіруснай інфекцыі большай заразнасцю, якая вышэй стандартнага паказчыка на 70%. Брытанскі штам таксама больш закранае дзяцей.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: