СААЗ папярэдзіла пра пагрозу трэцяй хвалі COVID-19 у Еўропе

Спецыяльны пасланнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Дэвід Набара у інтэрв'ю выданням швейцарскай медыякампаніі CH Media папярэдзіў пра небяспеку трэцяй хвалі каронавіруса ў Еўропе ў пачатку 2021 года.
Па словах Набара, еўрапейскія краіны не здолелі прадухіліць другую хвалю каронавіруса, пасля таго як ім удалося ўзяць пад кантроль першую.

«Еўрапейская рэакцыя была няпоўнай. Яны ўпусцілі магчымасць пабудаваць неабходную інфраструктуру ў летнія месяцы, пасля таго як ўзялі пад кантроль першую хвалю. А зараз у іх другая хваля. Калі яны не пабудуюць неабходную інфраструктуру зараз, у іх будзе трэцяя хваля ў пачатку наступнага года», - сказаў Набара, словы якога прыводзіць РІА Навіны.

Датычна краін Усходняй Азіі Набара адзначыў, што тут сітуацыя з каронавірусам ідзе лепш з-за «вельмі выразнай камунікацыі» паміж уладамі і насельніцтвам.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла выбліск новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце выяўлена ўжо больш за 57 мільёнаў выпадкаў заражэння, больш за 1,3 мільёна чалавек памерлі.

Больш за 43% выпадкаў заражэння, паведамленні аб якіх паступілі ў СААЗ за мінулыя 24 гадзіны, прыпадаюць на Еўропу (276 712), на другім месцы - Паўночная і Паўднёвая Амэрыка (257 859), на трэцім - Паўднёва-Усходняя Азія (57 319).

Больш за ўсё інфіцыраваных зарэгістравана ў ЗША - 11 597 979. Далей ідуць Індыя (9 050 597), Бразілія (5 981 767), Францыя (2 071 499), Расія (2 064 748), Іспанія (1 556 730), Вялікабрытанія ( 1 473 512), Аргенціна (1 349 434), Італія (1 345 767), Калумбія (1 225 490), Мексіка (1 019 543) і Перу (943 917).

У Беларусі зарэгістравана 123 999 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны. Пры гэтым памерлі 1 тысяч 96 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: