СААЗ: смерцяў ад вакцыны не зарэгістравана

У свеце пакуль не было смерцяў ад вакцын супраць каронавіруса, адзначае СААЗ. Цяпер на разглядзе ў СААЗ знаходзяцца 12 прэпаратаў ад каронавіруса. Яны атрымаюць ацэнку эфектыўнасці і бяспекі.



У свеце пакуль не было зарэгістравана ні аднаго смяротнага зыходу ад вакцын супраць каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта ў сераду, 20 студзеня, заявіла эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Марыанджэла Сімаа, паведамляе korrespondent.net.

"У нас ёсць вакцына, якая шырока выкарыстоўваецца на рынку. Гэта Pfizer. І мы пакуль не ўбачылі ніводнай смерці ад вакцын, якія на гэты момант выкарыстоўваюцца", — сказала яна.

У той жа час, па словах прадстаўніка СААЗ, было зафіксавана некалькі пабочных эфектаў, напрыклад, анафілактычны шок, а ў некаторых прышчэпленых "ёсць схільнасць да сур'ёзных алергіяў". У такой сітуацыі неабходна вакцынавацца ў медыцынскіх установах пад наглядам, патлумачыла Сімаа.

Яна таксама дадала, што СААЗ старанна адсочвае ўсялякія сур'ёзныя пабочныя эфекты ад вакцын і абнаўляе свае рэкамендацыі. Цяпер яшчэ 12 прэпаратаў ад каронавіруса чакаюць ацэнку эфектыўнасці і бяспекі ад экспертаў арганізацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: