СААЗ сумняваюцца ў з'яўленні вакцыны ад COVID-19

У СААЗ дапускаюць, што вакцына ад COVID-19 можа не з'явіцца. А ў выпадку, калі якасную вакцыну ад каронавіруса распрацуюць, яна будзе недаступная год, адзначыў кіраўнік арганізацыі.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Аданам Гебрэйесус выказаў сумнеў, што навукоўцы змогуць распрацаваць эфектыўную вакцыну ад каронавіруса. Пра гэта ён заявіў камітэту аховы здароўя парламента ЕС 25 чэрвеня.

"Няма гарантый, што навукоўцы змогуць распрацаваць эфектыўную вакцыну супраць COVID-19. <...> Было б вельмі складана з упэўненасцю сказаць, што ў нас будзе вакцына", — падкрэсліў кіраўнік СААЗ.

Пры гэтым Гебрэйесус дадаў, што калі вакцыну ўсё ж распрацуюць, існуе вялікая верагоднасць таго, што год яна не будзе даступная для выкарыстання.

Між тым раней СААЗ спадзявалася атрымаць сотні мільёнаў доз вакцыны супраць COVID-19 да канца 2020 года.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: