СААЗ выключыла, што каронавірус паходзіць з-за межаў Кітая

СААЗ ацаніла верагоднасць паходжання ўспышкі COVID-19 за межамі Кітая.

Усе сведчанні паказваюць, што ён паходзіць з рынку ва Ухані, кажуць у арганізацыі, але дапускаюць, што вірус мог раней распаўсюджвацца па свеце незаўважаным.

На аснове інфармацыі, якой валодае цяпер СААЗ, арганізацыя выключае паходжанне COVID-19 з-за межаў Кітая. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік СААЗ Крысціян Ліндмаер у пятніцу, 8 траўня.

"На дадзены момант усе сведчанні ўказваюць на раён Уханя, на рынак, і магчымасць трапляння яго туды праз супрацоўнікаў рынку. І на дадзены момант няма іншых сведчанняў", — сказаў Ліндмаер.

Прадстаўнік СААЗ усё ж дадаў, што ёсць верагоднасць таго, што вірус да гэтага разносіўся па свеце незаўважаным, у тым ліку з улікам сезона грыпу.

Як сцвярджаюць улады Кітая, яны з самага пачатку прытрымліваліся адкрытай пазіцыі адносна публікацыі інфармацыі пра эпідэмію каронавіруса.

Цяпер колькасць хворых на COVID-19 у свеце блізкая да 3,7 мільёна. Больш за ўсё інфікаваных зарэгістравана ў ЗША, Іспаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Расіі, Германіі і Францыі.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: