СААЗ заяўляе аб небяспецы рэзкай адмены абмежавальных захадаў

Кіраўнік СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэйесус заклікаў краіны старанна падысці да пытання паслаблення абмежавальных мер па барацьбе з распаўсюджваннем новага каронавіруса, каб пазбегнуць паўторных успышак.


«Я ведаю, што некаторыя краіны ўжо плануюць адмову ад абмежаванняў, якія заклікаюць заставацца дома»
, — сказаў кіраўнік СААЗ.


У той жа час ён падкрэсліў, што занадта рэзкае паслабленне мер можа быць небяспечным працэсам, «калі ён не будзе старанна спланаваны».

«СААЗ працуе з пацярпелымі краінамі над стратэгіямі паступовага і бяспечнага паслаблення абмежаванняў», — заявіў кіраўнік арганізацыі, словы якога прыводзяцца ў твітэры СААЗ.

Гебрэйесус заклікаў краіны прымаць пад увагу шэраг важных фактараў пры распрацоўцы стратэгій па адмове ад строгіх абмежавальных мер. Паводле яго слоў, пераход да менш жорсткіх мер павінен кантралявацца, а рызыка ўспышкі захворвання зведзены да мінімуму. У краінах павінны быць даступныя належныя паслугі ў сферы грамадскай аховы здароўя і медыцынскіх паслуг, павінны праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы на працоўных месцах, у школах.

Па стане на 10 красавіка ў свеце дыягнаставана больш як 1,6 млн выпадкаў заражэння COVID-19, колькасць смяротных зыходаў ад наступстваў заражэння набліжаецца да 100 тысяч.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: