СААЗ заклікае паспяховыя краіны дзяліцца вакцынай з іншымі

Краінам, якія атрымалі доступ да стабільных паставак вакцыны ад COVID-19, трэба дапамагчы менш паспяховым дзяржавам, перш чым думаць аб поўнай імунізацыі ўласнага насельніцтва, заявіла прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Маргарэт Харыс.
У эфіры BBC яна патлумачыла, што з пункту гледжання СААЗ, правільны шлях — спачатку правесці вакцынацыю медперсаналу і груп рызыкі, а затым — дапамагаць іншым краінам.

«Мы просім краіны: як толькі вы вакцынавалі гэтыя групы насельніцтва, зрабіце так, каб даць іншым краінам доступ да вашых вакцын».

Харыс патлумачыла, што такі шлях — правільны як з маральнага, так і з эканамічнага пункту гледжання.

«Ёсць некалькі цікавых даследаванняў, якія паказваюць, што калі вы проста вакцынуеце ўласнае насельніцтва, а затым — спакойна чакаеце, лічачы, што ўсё добра, што з эканамічнага пункту гледжання гэта не спрацуе», — дадала яна.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: