Сабраны доказы ўдзелу расiйскiх вайскоўцаў з 32 вайсковых частак у анэксіі Крыму.

Валанцёры міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm у выніку правядзення OSINT-расследаванняў сабралі i структуравалі доказы ўдзелу вайскоўцаў з 32 вайсковых частак Узброеных сілаў (УС) РФ у аперацыі захопу й анэксіі Крыму.
focus.ua

focus.ua

На гэты момант гэта найбуйнейшая факталагічная база дадзеных што да ваеннай акупацыі Расiйскай Федэрацыяй украінскай паўвыспы. Пералік выяўленых падраздзяленняў і частак апублікаваны ў выглядзе спісу са спасылкай на матэрыялы расследаванняў InformNapalm.

Вайскоўцы з 22 частак з гэтага пераліку, то бок амаль дзве траціны, апроч захопу Крыму, таксама ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць Украіны на Данбасе. Гэта пацвярджае, што гібрыдная расiйская ваенная агрэсія на Усходзе Украіны з'яўляецца працягам вайны, якую РФ пачала з крымскай кампаніі.

Пададзеныя звесткі ў значнай ступені дапаўняюць дазденыя вайсковай пракуратуры Украіны, апублікаваныя ў 2016 годзе, што да падраздзяленняў і тэхнікі ЗС РФ, якія забяспечвалі акупацыю Крыму. Варта зазначыць, што ў пераліку вайсковай пракуратуры маюцца таксама падраздзяленні, якія адсутнічаюць у спісе InformNapalm адносна Крыму, і валанцёры супольнасці пакуль не выявілі дадатковых доказаў супраць іх падчас OSINT-расследаванняў, аднак большасць з гэтых падраздзяленняў была зафіксаваная ў баявых дзеяннях на Данбасе.

Поўны пералiк падраздзяленняў УС РФ з сабранымi доказамi iх удзелу ў анэксіі Крыму можна знайсцi на сайце арганiзацыi InformNapalm.

Выснова

8 лістапада 2019 года Міжнародны суд ААН у Гаазе вызнаў сваю юрысдыкцыю паводле пазову Украіны супраць Расiі, які звязаны з парушэннем Расiйскай Федэрацыяй Канвенцыі ААН што да барацьбы з фінансаваннем тэрарызму.

Генеральная пракуратура Украіны перыядычна далучае матэрыялы расследаванняў супольнасці InformNapalm да матэрыялаў міжнароднага суду паводле пазову Украіны супраць Расiі. Таму праз дапаўненне доказавае базы расейскае вайсковае агрэсіі ў Крыме i на Данбасе валанцёры працуюць дзеля перамогі над дзяржавай-агрэсарам не толькі ў інфармацыйнай ці дыпламатычнай сферы, але таксама і ў юрыдычнай.

Апроч гэтага, для расiйскіх вайскоўцаў і вышэйшага вайсковага-палітычнага кіраўніцтва РФ інфармацыйнае асьвятленне доказаў іхнай гібрыднай тэрарыстычнай дзейнасці ўплывае на ўсведамленне непазбежнасці пакарання.

  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!