Сацсетка TikTok гатовая да супрацоўніцтва з расійскімі органамі ўлады

Сацыяльная сетка TikTok, імклівы рост якой адзначаецца ў Беларусі, заявіла, што гатовая супрацоўнічаць з расейскімі органамі ўлады і арганізацыямі, паведамляе Радыё Свабода.
«Гарантаванне бяспечнага і пазітыўнай асяродздзя ў прыкладанні для карыстальнікаў TikTok ў Расіі з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам, і мы пастаянна робім захады для абароны ад злоўжыванняў. Мы клапоцімся аб супольнасці TikTok, якая пастаянна расце, таму мы таксама абавязуемся выконваць мясцовыя законы і правілы і супрацоўнічаць з адпаведнымі органамі ўлады і арганізацыямі», — гаворыцца ў паведамленні.

13 чэрвеня кіраўнік Роскомнадзору Аляксандар Жараў паведаміў, што ведамства плануе у 2019 годзе праверыць сацсетку TikTok на адпаведнасць расійскаму заканадаўству.

TikTok — папулярная ў моладзі сацсетка, якая дазваляе ствараць кароткія музычныя відэа, прамыя эфіры і абменьвацца паведамленнямі. У лютым 2019 году колькасць спампоўванняў праграмы ва ўсім свеце перавысіла 1 мільярд. Ядро карыстальнікаў — падлеткі 12-18 гадоў.

Улады шэрагу краін выставілі сацсетцы прэтэнзіі. Так, у красавіку ў Індыі суд наклаў забарону на TikTok, вырашыўшы, што яна заахвочвае педафілію і распаўсюд парнаграфіі, праўда, забарона была знятая пасля выдалення пэўнага кантэнту. У ЗША сацсетка была аштрафаваная за парушэнне закону аб абароне прыватнасці дзяцей у Інтэрнэце.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!