
Сацыяльныя сеткі ахопліваюць больш за палову насельніцтва Зямлі
- Замежжа
- 23-01-2021
Сацыяльныя сеткі ахопліваюць ў сучасным свеце каля чатырох мільярдаў карыстальнікаў — больш за палову насельніцтва Зямлі. Як лічаць спецыялісты Сусветнага банка, актыўны мэтавае выкарыстанне сацыяльных сетак жыццёва неабходна для вырашэння буйнамаштабных праблем, якія стаяць перад чалавецтвам, уключаючы пандэмію COVID-19.

Спецыялісты прыйшлі да высновы, што платформы для калектыўных зносін у сетцы могуць садзейнічаць зніжэнню напалу сацыяльных рознагалоссяў, паведамляе цэнтр навін ААН.
Надзвычай карыснай функцыяй сацсетак з'яўляецца магчымасць "дагрукацца" да мэтавай аўдыторыі, што дазваляе распрацоўваць маштабныя сацыяльныя кампаніі з улікам шырокай разнастайнасці профіляў карыстальнікаў.
Зносіны ў сацыяльных сетках у значнай ступені абапіраюцца на этнічную, рэлігійную і моўную агульнасць карыстальнікаў. Паведамленні, якія паступаюць ад груп, што ўваходзяць у пэўную інтэрнэт-супольнасць, успрымаюцца атрымальнікамі з вялікім даверам: людзі больш ахвотна ўспрымаюць паведамленні, якімі з імі падзяліліся сябры, калегі ці сваякі.
На думку экспертаў, існуе нямала іншых магчымасцяў выкарыстання сацсетак для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця, адзначае цэнтр навін ААН.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!