Сахалінскія чыноўнікі ўключылі Смаленск у склад Беларусі

Згодна з дзейным расійскім заканадаўствам, пенсіянеры, якія пражываюць ва ўмовах крайняй поўначы, маюць права на бясплатны праезд па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі да месца адпачынку раз на кожныя два гады.


Гэтай магчымасцю вырашыла скарыстацца жанчына з Паўднёва-Сахалінска. Для адпачынку яна абрала Беларусь.

Вярнуўшыся дадому, грамадзянка Расіі падала дакументы на кампенсацыю праезду ад Паўднёва-Сахалінска да Смаленска, але атрымала нечаканы адказ ад супрацоўнікаў пенсійнага фонду, паведамляе astv.ru. Ёй заявілі, што Смаленск нібыта знаходзіцца па-за тэрыторыяй Расіі.

Толькі пасля звароту ў суд жанчына дамаглася кампенсацыі. Чыноўнікаў абавязалі пакрыць выдаткі жанчыны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!