Сальвадор. Сапраўднае свята!

Улады Сальвадора вырашылі на нацыянальным узроўні адзначыць дзень, калі не быў забіты ніводны чалавек.

Наіб Букеле. Фота AFP

Здараецца такое ў гэтай краіне Лацінскай Амерыкі дастаткова рэдка. Апошні раз такі дзіўны па мясцовых мерках выпадак быў зафіксаваны два гады таму. Ва ўсе іншыя дні без забойстваў не абыходзілася.

Прычым, забіваюць тут вельмі шмат. Так, у ліпені 2019 года МУС паведамляла пра 154 смяротныя выпадкі. З іншага боку, гэта статыстыка значна лепшая за ліпень 2018-га, калі быў забіты 291 чалавек.

Так ці інакш, улады Сальдвадора лічаць такія лічбы знакам паспяховай рэалізацыі праграмы «Бяспечны Сальвадор», з якой цяперашні прэзідэнт Наіб Букеле ішоў на выбары. Калі ўсё атрымаецца, то, як кажа прэзідэнт, ужо праз чатыры гады ў краіне не застанецца крымінальных груповак. Менавіта 60 тысяч іх чальцоў нясуць галоўную адказнасць за разгул крыміналу.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!