Самае бруднае ў свеце: у Дэлі немагчыма замерыць якасць паветра

Улады Дэлі сітуацыю з забруджваннем паветра назвалі "газавай камерай". Паказчыкі ўтрымання шкодных часціц PM 2,5 у Дэлі больш чым у сем разоў перавышаюць паказчыкі індустрыяльнага Пекіна.

Смог у Індыі

У паўночнай частцы Індыі, у прыватнасці ў Дэлі, узровень забруджвання паветра дасягнуў "невыноснага ўзроўню".

З-за смогу ў Дэлі зачынілі школы, адмянілі больш за 30 рэйсаў і прыпынілі будаўнічыя працы.

Паказчыкі ўтрымання шкодных часціц PM 2,5 больш чым у сем разоў перавышаюць паказчыкі індустрыяльнага Пекіна. І ў некалькі разоў перавышаюць узровень, прызнаны бяспечным Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

Як паведамляе прадстаўнік індыйскага Міністэрства аховы здароўя Варуна Джхаверы ў Twitter, у Дэлі настолькі бруднае паветра, што індэкс якасці паветра ўжо проста немагчыма вымераць.

 

«Паколькі рэгістратары маюць трохзначнае табло, яны застылі на паказчыку ў 999», — адзначае Джхаверы.

Галоўная прычына рэзкага пагаршэння паветра ў Індыі — гэта падпалы палёў у канцы сезону. У паўночных раёнах Індыі штогод у лістападзе і снежні спальваюць больш за 23 мільёны тон адыходаў сельскай гаспадаркі.

Становішча з забруджваннем паветра ўскладняе таксама нацыянальнае свята Дзівалі — падчас якога праходзіць фестываль агнёў, а жыхары запускаюць у неба мноства салютаў. Таксама да смогу спрычыніліся будаўнічы пыл, выхлапы аўтатранспарту, выкіды прамысловасці.


Небяспека смогу, які ахінуў Індыю, падкрэслівае ВВС, яшчэ і ў тым, што некаторыя яго часціцы вельмі дробныя, і калі яны патрапляюць ў арганізм чалавека, то могуць асядаць у лёгкіх, а ў некаторых выпадках трапляюць наўпрост у крывяносную сістэму.

Паводле korrespondent.net, www.bbc.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: