Самая папулярная краіна ў турыстаў — Францыя

Сусветная турыстычная арганізацыя склала рэйтынг самых наведвальных краін свету па выніках 2017 года.
Першы радок у спісе заняла Францыя — яе наведалі 86,7 млн ​​чалавек, на другім месцы — Іспанія (81,8 мільёнаў), на трэцім — ЗША (75,9 млн). Чацвёрты ў рэйтынгу — Кітай (60,7 мільёнаў), пяты радок займае Італія (58,3 млн).

У дакладзе адзначаецца, што ў 2017 годзе міжнародны турызм дэманстраваў рост — за 2017 год зафіксавана на 6,8% больш прыбыццяў, чым годам раней.

Эксперты СГА таксама склалі рэйтынг самых хуткарослых турыстычных напрамкаў. На першым месцы Егіпет (рост на 55,1%), на другім — Таго (46,7%), на трэцім радку — Сан-Марына (31,1%). У пяцёрку таксама ўваходзяць В’етнам (29,1%) і Грузія (27,9%).

Паводле thinktanks.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць