Самы антыамерыканскі фільм ХХІ стагоддзя

Ці можа адсутнасць у фільме нейкай сцэны падзяліць нацыю? Можа, калі гаворка пра ЗША. Фільм «Першы чалавек» адразу, як толькі з’явіўся, выклікаў за акіянам сапраўдную культурную вайну.

Фота www.projectrepublictoday.comс


Вельмі рэдка фільм, які яшчэ нават не выйшаў у пракат, ператвараецца ў прадмет агульнанацыянальных дэбатаў, у тым ліку палітычных. Біяграфічнай драме «Першы чалавек» («First Man», або «Чалавек на Месяцы» ў расійскім кінапракаце), якую зняў рэжысёр Дэмьен Шазел, у гэтым плане пашанцавала. Карціну гледачы, па сутнасці, бачылі толькі адзін раз — 30 жніўня на фестывалі ў Венецыі. Аднак гэтага хапіла, каб уся краіна перасварылася наконт ацэнак стужкі.

Кінадрама прысвечана гісторыі жыцця Ніла Армстранга, камандзіра экіпажу амерыканцаў, якія адправіліся на Месяц у 1969 годзе. Месячны дэсант «Apollo-11» даўно ператварыўся ў міф. І, на першы погляд, стужка ў чарговы раз пераказвае агульнавядомую гісторыю — толькі праз асабісты вопыт астранаўта.

Аднак уважлівыя амерыканскія патрыёты выявілі адыход ад канона. Прычына абурэння выглядае трошкі дзіўнай. На экране можна пабачыць амерыканскі сцяг на Месяцы. Аднак няма непасрэднай сцэны, дзе астранаўты ўстанаўліваюць зорна-паласаты штандар на месячным грунце.

Адсутнасць гэтага эпізоду і зачапіла патрыётаў, якія абвясцілі фільму сапраўдную вайну. На кансерватыўных пабліках фільму даюць максімальна негатыўную ацэнку: «дурная і нецікавая фальсіфікацыя гісторыі», «самы антыамерыканскі фільм у ХХІ стагоддзі», «стужка для ідыётаў», «пародыя на Амерыку, прыдуманая ў Галівудзе».

Ускосным чыннікам для антыпатыі на адрас карціны стала дзяржаўная прыналежнасць галоўнага акцёра. Раян Гослінг — грамадзянін Канады. Між тым, адносіны паміж Атавай і Вашынгтонам зараз — напэўна, самыя горшыя з тых часоў, калі Канада, будучы калоніяй Брытаніі, падтрымлівала апошнюю ў вайне са Злучанымі Штатамі. Акрамя таго, акцёр мае дастаткова ліберальныя погляды. У нейкім інтэрв’ю ён заявіў, што гісторыю яго персанажа трэба разглядаць як учынак, які знаходзіцца «па-за дзяржаўнымі межамі». Ён таксама дадаў: «Я не думаю, што Ніл разглядаў сябе ў якасці амерыканскага героя».

Падлілі алею ў агонь і паплечнікі Армстранга па экспедыцыі. Раскрытыкаваў карціну Баз Олдрын, адзін з астранаўтаў «Apollo-11». Ён ледзь не адкрытым тэкстам напісаў, што фільм замоўлены ліберальнымі апанентамі Трампа.

Адразу ў спрэчку наконт фільма актыўна палез палітыкум. Рэспубліканец Марка Рубіё, які балатаваўся ў прэзідэнты ў 2016-м, лічыць стваральнікаў стужкі «лунацікамі». «Амерыканскі народ заплаціў за гэтую місію: амерыканскія астранаўты ляцелі на ракетах, пабудаваных амерыканцамі, зробленымі па амерыканскіх тэхналогіях. Гэта не была місія ААН», — абураецца Рубіё.

Ну і як жа без Трампа? Амерыканскі прэзідэнт у Twitter фактычна заклікаў да байкоту фільма ў пракаце. Кіраўнік ЗША напісаў: «Гэта сумна. Амаль гэтак жа, як быццам яны (стваральнікі карціны) збянтэжаныя дасягненнем Амерыкі. Я думаю, што гэта жудасна. Як можна распавядаць пра Ніла Армстранга і пра экспедыцыю на Месяц, не ўзгадаўшы пра амерыканскі сцяг? Па гэтай прычыне я нават не захачу глядзець фільм».

Што тычыцца аўтара стужкі, то ён кажа, што тэма сцяга не была для стваральнікаў «Першага чалавека» найбольш прыярытэтнай. Па словах рэжысёра стужкі, «адказ на пытанне, ці ўтрымлівае фільм палітычны меседж, хутчэй, адмоўны. Мая мэта заключалася ў тым, каб падзяліцца з гледачом невядомымі аспектамі амерыканскага палёту на Месяц. Акрамя таго, фільм — гэта асабістая сага Ніла Армстранга пра тое, што ён думаў і адчуваў у тыя некалькі гадзінаў».

Дарэчы, дзеці Армстранга абараняюць стваральнікаў стужкі. «Гэтая гісторыя з’яўляецца ўніверсальнай. Вядома, што гэта вялікае дасягненне Амерыкі. Але яно таксама азначае дасягненне для ўсяго чалавецтва», — кажа адзін з сыноў Армстранга. Спадабаўся фільм і кінакрытыкам. «Першы чалавек» ужо з’явіўся ў шорт-лісце фільмаў, якія могуць быць намінаваныя на «Оскар». Тым не менш, застаецца спадзявацца, што выхад стужкі на вялікі экран (ён запланаваны на кастрычнік) абыдзецца без праяў гвалту.

І, натуральна, трэба ўзгадаць пра аматараў вельмі папулярнай канспіралагічнай тэорыі «Месячная змова», паводле якой ніякага палёту «Apollo-11» не было. Сцэну з высадкай астранаўтаў на месяц, маўляў, проста здымалі ў нейкім сакрэтным ангары ЦРУ. «Першы чалавек» згуляў з прыхільнікамі згаданай тэорыі злы жарт. Па сутнасці, крытыкі карціны прыдумалі не менш захапляльную, чым «Месячная змова», канспіралагічную версію пра тое, што нейкі цэнтр свядома замовіў кіношнікам адсутнасць сцэны са сцягам.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-07 15:45:47
Дзякуючы артыкулу-рэкламе сп Новікава зацікавіўся фільмай, знайду і пагляджу. Але скажу аб іншым:
Часам (мо два-тры разы на год) хаджу з унукамі ў Лонг Айландскі музэй авіацыі і космасу (Cradle of Aviation Museum). Фотаздымкі ёсць на маёй старонцы ў фэйсбук. Тамака ёсць і апарат ці макет, які быццам быў некалі на Месяцы, ёсць бюст Гагарыну, які падарыла амерыканскаму музэю Расея і інш.
Там часам сустракаў дзядка-амерыканца, які ў свой час быў канструктарам апаратаў таго палёту на Месяц і аднойчы размаўляў з жанчынай, якая супынілася ля фотаздымка амерыканскіх астранаўтаў з Лонг Айланду і распавяла мне, што яе сын таксама ў іх камандзе.

Ну а за маю слязу, што пакацілася з-за чытання жалеснага артыкула пра бацькаўшчыну маіх унукаў ЗША, шчырае дзякуй Алегу Новікаву. Каб ён так пра Беларусь пісаў, як пра Штаты, дык усе б збеглыя вярнуліся дадому ў Беларусь.
  • фцф
  • 2018-10-07 21:48:52
А калі "разваляцца" Штаты, куды далей паедуць шукаць шчасьця новасьпечаныя амерыканцы?
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-08 08:20:06
Жаль только — жить в эту пору прекрасную
Уж не придется — ни мне, ни тебе

Штаты не развалятся. Конечно, если амеры начнут читать российские СМИ, то могут развалиться на днях, а то и раньше и года не пройдет. Но амеры читают свои СМИ, а там (и на каждом амеро углу или столбе) пишут вот что: "Америка лучшая! Бог бережет Америку!"
А теперь почитай, коллега, ну скажем НОВЫ ЧАС. І ведаеш што ён дзяўбе маладому пакаленню беларусаў з нумара ў нумар, ад артыкула да артыкула? Ня ведаеш. Ну дык я табе падкажу: "Беларусь самая дрэнная краіна ў Свеце! Нішто ўжо не зберажэ Бацькаўшчыну!" Вось такое адрозненне быцця Амерыкі і Беларусі. Таму беларусы ў Амерыку бягуць з Беларусі..
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-13 06:36:36
Посмотрел фильму в своем любимом кинотеатре на Манхэттане. Понравился фильм. Зал был полным на 90%. В зале было чел 200. Человек 10 ушли раньше. Фильм длинный.
Зал не дышал когда астронавт ступал на Луну и когда в конце фильма после возвращения на Землю он и его жена встречались взглядами через стекло - герой был в карантине.
Флаг США появился на Луне на несколько секунд, но никаких проблем с его появлением я не узрел.
В конце фильма были редкие хлопки в ладоши, означающие, что фильм ничего. Здесь так принято: очень хороший фильм продолжительные аплодисменты, ничего фильма - редкие, и для остальных фильмов нет рукоплесканий.

Люду было всякого возраста, но по-моему фильм для моего поколения, которое помнит начало космонавтики. Завтра на Лонг Айланде попробую предложить внукам пойти посмотреть этот фильм.
СА вам тутэшыя советую посмотреть этот хороший американский фильм о первом человеке, ступившем на Луну.