
Фота EPA
"Паводле маёй ацэнкі, не варта здымаць эканамічныя санкцыі, пакуль Расія не зменіць свае паводзіны. Я лічу, што наконт гэтага ў ЕС ёсць шырокі кансенсус", — сказаў Столтэнберг у інтэрв'ю агенцтву "Рэйтар".
У нядзелю міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ЕС павінен пачаць паступова здымаць з Расіі санкцыі.
"Калі справа даходзіць да санкцый, мы павінны дзейнічаць разумна... Для мяне, "разумна" — значыць, што калі будзе дасягнуты істотны прагрэс, — цяпер яго няма, — то мы можам падумаць пра паступовае паслабленне санкцый", — сказаў Штайнмаер.
Таксама зняць з Расіі санкцыі заклікаў былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі падчас Пецярбургскага эканамічнага форуму.
Нагадаем, пасля анэксіі Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту ў Данбасе ЗША, Еўрасаюз і яшчэ некаторыя дзяржавы ў некалькі этапаў ужылі да Расіі эканамічныя санкцыі. У апошнія некалькі месяцаў некаторыя еўрапейскія палітыкі пачалі абмяркоўваць магчымасць іх паслаблення або зняцця.
17 чэрвеня Еўрасаюз прадоўжыў на год частку санкцый, уведзеных ў 2014 годзе ў сувязі з анексіяй Расіяй Крыма і Севастопаля.