Санта-Клаўс ідзе ў міністры, галаву прэм'ера — пад ялінку: Каляды вачыма карыкатурыстаў

Гаджэт для Санты ў Кітаі, і барацьба з фэйкавымі навінамі на прыкладзе нараджэння Хрыста ў Амерыцы — актуальныя падзеі тыдня ў святочным кантэксце вачыма сусветных карыкатурыстаў.
Анансаваная Трампам адстаўка міністра абароны Джэймса Мэціса выклікала шквал спекуляцый наконт яго пераемніка. Як вядома, ад кадравай палітыкі Дональда можна чакаць чаго заўгодна. У карыкатуры нямецкага мастака Харма Бенгена (Harm Bengen) Трамп прапануе Санта-Клаўсу заняць вакансію кіраўніка ваеннага дэпартамента.

Між тым польскі мастак Анджэй Млечка прапануе Святым Міколам прайсці курс самаабароны. На думку герояў яго малюнка, дзеці ў наш час сталі вельмі агрэсіўныя.

А вось у Францыі навагоднія святы відавочна маюць прысмак пратэстаў, якія скалыналі краіну апошні час. У гэтым плане не дзіўная карыкатура са скандальнага выдання Charlie Hebdo: на малюнку Санта-Клаўс прыносіць падарункі ў выглядзе галоў прэм'ера і прэзідэнта.  

Мастак амерыканскай газеты The Augusta Chronicle паспрабаваў прадставіць, як выглядалі б сцэны з Евангелля ў праекцыі на наш час. У такім выпадку анёл, напэўна, суправадзіў навіну аб нараджэнні Хрыста заўвагай, што гэта не фэйк.

Нарэшце кітайская газета China Daily пераглядае традыцыйны вобраз Санта-Клаўса. На думку яе мастака, цяперашні Санта-Клаўс на сваёй працы абавязкова павінен скарыстацца сучаснымі гаджэтамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: