Саўчанка выплаціла штраф, прызначаны расійскім судом

Незаконна асуджаная ў Расіі ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка выплаціла штраф у памеры 30 тыс. рублёў, прысуджаны ёй расійскім судом.
Фота REUTERS 

Фота REUTERS 


Пра гэта заявіла мама лётчыцы Марыя Саўчанка, паведамляе тэлеканал «112 Украіна».


"Мы з адвакатамі маем зносіны пераважна праз інтэрнэт, а так, калі яны прыязджаюць, напрыклад, Полазаў быў тры дні, то мы з ім пазаўчора сустракаліся. Ён сказаў, што Надзі крыху лягчэй, яна трохі пачала ёсць. Распавядаў, што ёй далі дакументы, каб вярнуцца ва Украіну. Там ёсць графа, дзе трэба прызнаць, што яна перайшла мяжу і папрасіла прытулку, і казаў, што яна засмяялася. Таксама там ёсць штраф. Полазаў растлумачыў ёй, што ёсць артыкул, калі яна не заплаціць гэты штраф, то гэтыя дакументы не будуць лічыцца сапраўднымі. Тады яна пагадзілася. У яе грошай там няма, консулы далі ёй 40 тыс., яна 30 тыс. аддала і сказала, каб яны імі ўдавіліся", — сказала мама Саўчанка.


Як паведамляў УНІАН, суд у РФ 22 сакавіка прысудзіў Саўчанка да 22 гадоў зняволення за нібыта забойства расійскіх журналістаў, якія незаконна знаходзіліся на ўсходзе Украіны для інфармацыйнага суправаджэння расійскіх баевікоў. Таксама суд прысудзіў Саўчанка штраф у 30 тыс. рублёў за "незаконнае перасячэнне мяжы".


24 красавіка Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў, што дамовіўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пра алгарытм і тэрміны вызвалення Саўчанка.


29 красавіка стала вядома, што Саўчанка запоўніла ўсе дакументы на экстрадыцыю.

Паводле unian

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць