Саудаўская Аравія абяцае Катару вайну ў выпадку набыцця расійскіх ЗРК С-400

Саудаўскі кароль Салман ібн Абдул-Азіз Сауд накіраваў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону ліст з просьбаю пераканаць Катар не набываць расійскія зенітна-ракетныя комплексы С-400.
Паводле манарха, размяшчэнне С-400 у Катары будзе мець негатыўныя наступствы для бяспекі паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі.

«У такой сітуацыі каралеўства будзе гатовае да захадаў па ліквідацыі гэтай сістэмы абароны, у тым ліку і шляхам ваенных дзеянняў», – цытуе караля Саудаўская Аравіі французскае выданне «Le Monde».

Пра намер Катара набыць расійскія С-400 стала вядома ў студзені 2018 года. Пра гэта ў інтэрв’ю ТАСС заявіў амбасадар Катару ў Маскве Мухамед Аль-Атыйя.

Паводле Саудаўскі кароль Салман ібн Абдул-Азіз Сауд накіраваў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону ліст з просьбаю пераканаць Катар не набываць расейскія зенітна-ракетныя комплексы С-400.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: