Саудаўская Аравія прызнала, што журналіст Хашогджы забіты

Саудаўская Аравія прызнала гібель журналіста Джамаля Хашогджы ў стамбульскім консульстве. Ён нібыта памёр у выніку бойкі. Затрыманыя 18 чалавек.

 

Фота Getty Images

Улады Саудаўскай Аравіі абвясцілі ў ноч на 20 кастрычніка, што журналіст Джамаль Хашогджы загінуў у выніку «бойкі» ў Саудаўскім консульстве ў Стамбуле.

«Папярэдняе расследаванне паказала, што падазраваныя накіраваліся ў Стамбул для сустрэчы з Джамалем Хашогджы, бо была інфармацыя пра яго магчымае вяртанне ў краіну. У консульстве размова падазраваных з Хашогджы пайшла па негатыўнаму шляху і вылілася ў бойку. Гэта прывяло да яго смерці і да спробы схаваць тое, што здарылася», — сказана ў заяве афіцыйнага Агенцтва Саудаўскай Аравіі.

У сувяззю з гібеллю журналіста арыштаваныя 18 саудаўскіх падданых. Намеснік кіраўніка разведкі Ахмед Асірыі і дарадца каралеўскага суда Сауд аль-Кахтані, якога Reuters называе правай рукой наследнага прынца Мухамада бін Салмана, адхіленыя ад сваіх пасадаў. Акрамя таго, кароль Салман загадаў стварыць камісію пад кіраўніцтвам кронпрынца па рэфармаванні і мадэрнізацыі саудаўскай выведкі, паведамляе тэлеканал «Аль-Арабія».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў заяву саудаўскіх уладаў «добрым першым крокам» і пацвердзіў, што лічыць выкладзеную версію праўдападобнай. «Было б лепш, каб мы ў якасці мер у адказ не адмянілі праекты на 110 мільярдаў долараў, гэта значыць на 600 тысяч працоўных месцаў», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Раней Сірыя катэгарычна адмаўляла дачыненне да знікнення і меркаванай гібелі Джамаля Хашогджы, які знік пасля візіту ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле 2 кастрычніка. Крыніцы ў турэцкіх сілавых органах сцвярджалі, што журналіста забілі супрацоўнікі саудаўскіх спецслужбаў, якія прыбылі ў Турцыю спецыяльна для гэтага.

Паводле meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць