Савет Еўропы вярнуў Расіі права голасу ў ПАСЕ

Расію пазбавілі права голасу ў ПАСЕ ў 2014 годзе за незаконную анэксію Крыма. На пасяджэнні камітэта міністраў Савета Еўропы ў Хельсінкі было вырашана вярнуць Маскве гэта права.
   
Кіраўнікі МЗС ФРГ і Расіі Хайка Мас і Сяргей Лаўроў на канферэнцыі Камітэта міністраў Савета Еўропы ў Хельсінкі

Кіраўнікі МЗС ФРГ і Расіі Хайка Мас і Сяргей Лаўроў на канферэнцыі Камітэта міністраў Савета Еўропы ў Хельсінкі


Савет Еўропы вярнуў Расіі права голасу ў Парламенцкай асамблеі (ПАСЕ), якога Масква была пазбаўленая за незаконную анэксію Крыма ў 2014 годзе. Гэта вынікае з заявы, прынятай кіраўнікамі МЗС 47 краін-членаў СЕ на пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы ў Хельсінкі ў пятніцу, 17 мая. У дакуменце, прынятым пераважнай большасцю галасоў, гаворыцца, што ўсе краіны-сябры СЕ павінны мець права ўдзельнічаць у рабоце Савета Еўропы і ПАСЕ на раўнапраўнай аснове.

Паведамляецца, што Расіі будзе дадзеная магчымасць у тэрміновым парадку прызначыць дэлегацыю для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні ПАСЕ ў канцы чэрвеня. На гэтым пасяджэнні будуць прымацца вельмі важныя рашэнні: будзе абраны новы генеральны сакратар Савета Еўропы, а таксама некалькі суддзяў Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ).

Кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas), каментуючы прынятае ў Хельсінкі рашэнне, напісаў у сваім мікраблогу ў Twitter: "Добра, што мы дамовіліся аб тым, што Расея застанецца ў Парламенцкай асамблеі і ў Савеце Еўропы, асабліва таму, што гэта захоўвае за мільёнамі расіян права звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека".

Са свайго боку кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў запэўніў, што Расія не пакіне Савет Еўропы. Мы не адмаўляемся ад нашых абавязацельстваў, у тым ліку фінансавых, сказаў ён, дадаўшы, што Расія зацікаўленая ў тым, каб працягваць працу ў Савеце Еўропы на аснове нормаў міжнароднага права і прынцыпаў, замацаваных у Статуце ААН.

Пасля пазбаўлення Расіі права голасу ў ПАСЕ, Масква адмовілася ўдзельнічаць у працы асамблеі, а з лета 2017 года спыніла плату сяброўскіх унёскаў.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін не прыехаў на канферэнцыю Камітэта міністраў СЕ ў Хельсінкі. Ён папярэджваў, што дзяржавы, якія выступаюць у падтрымку вяртання Расіі ў ПАСЕ, нясуць, паводле яго слоў, долю адказнасці за зрыў мінскіх пагадненняў аб урэгуляванні становішча на ўсходзе Украіны. Клімкін настойліва заклікаў адмовіцца ад нармалізацыі адносін з Расіяй.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!