СБУ аб'явіла ў вышук «прэм'ер-міністра тэрарыстаў з ЛНР»

«Чакаем у госці «сапраўднага палкоўніка». З улікам «выбухной» кар'еры ў АРДЛА, за ўкраінскімі кратамі яму будзе больш бяспечна», — іранізуюць ва ўкраінскім ведамстве.
Былому палкоўніку Службы грамадзянскай абароны Сяргею Казлову спецслужба прапануе прытулак ва ўкраінскай турме.

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук прэм'ер-міністра так званай «Луганскай народнай рэспублікі» Сяргея Казлова. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні СБУ ў Facebook.

Казлоў — былы ўкраінскі ваенны, экс-палкоўнік Службы грамадзянскай абароны. У ведамстве нагадалі, што ён так прасякнуўся ідэямі незалежнасці «народа Данбаса», што спачатку узначаліў «штаб народнай міліцыі ЛНР», а затым стаў прэм'ер-міністрам.

«Гэты непаважаны чалавек цяпер хаваецца ад украінскай Феміды на часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці, ён аб'яўлены ў вышук. Матэрыялы крымінальнай вытворчасці, адкрытай за злачынствы супраць асноў нацыянальнай і грамадскай бяспекі, накіраваныя ў суд», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

У СБУ адзначаюць, што з нецярпеннем чакаюць «сапраўднага палкоўніка» ў госці.

«Дарэчы, за ўкраінскімі кратамі яму будзе значна бяспечней, чым сярод «сваіх», асабліва ўлічваючы «выбуховую» кар'еру такіх «высокапастаўленых» у АРДЛА», — адзначаюць у ведамстве з намёкам на выбух, які 31 жніўня адбыўся ў Данецку ў кавярні «Сепар», у выніку якога загінуў кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка.

Паводле Цензор. НЕТ 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: