СБУ завяла справу на расійскага акцёра Івана Ахлабысціна

 Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу ў дачыненні да расійскага акцёра Івана Ахлабысціна, паведаміла прадстаўнік ведамства Алена Гітлянская. Ахлабысціна падазраюць у стварэнні тэрарыстычнай групы.
Па гэтыму артыкуле акцёру пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Па гэтыму артыкуле акцёру пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

kp.by

«Пасля публічнай падтрымкі Ахлабысціным ідэй «рускага свету», радаснага вітання «рускай вясны» ва Украіне, а таксама выказванняў у падтрымку дзейнасці тэрарыстычнай структуры «ДНР», агрэсіі супраць Украіны з боку РФ і анэксіі АР Крым, Галоўнае следчае ўпраўленне СБУ распачала крымінальную справу па факце здзяйснення Ахлабысціным І.І. злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны», — напісала Гітлянская ў сваім фэйсбуку.


Гітлянская нагадала, што Іван Ахлабысцін толькі што атрымаў пашпарт грамадзяніна самаабвешчанай ДНР і паабяцаў апалчэнцам  «дапамогу прапагандысцкага характару, шляхам рэалізацыі адпаведных кінапраектаў».

Ахлабысцін і яго прадстаўнікі пакуль не каментавалі ўзбуджэнне крымінальнай справы.

У 2014 годзе Івану Ахлабысціну быў забаронены ўезд ва Украіну, а 30 лістапада 2016 года ў цэнтры Данецка кіраўнік самаабвешчанага ўтварэння Аляксандр Захарчанка ўручыў Ахлабысціну «пашпарт грамадзяніна ДНР».

«Маё жаданне прыняць грамадзянства ДНР звязана з душэўнай неабходнасцю падтрымаць барацьбу рускіх людзей у Новаросіі за іх натуральнае права жыць на сваёй зямлі, размаўляць на роднай мове і выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці з традыцыямі продкаў, а не па ўказцы «спадароў англосаксаў», якія сваей традыцыі здрадзілі ва ўгоду сатанінскаму культу нажывы і садаміцкім забавам», — пракаментаваў Ахлабысцін атрыманне дакумента.


Паводле BBC

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-12-02 14:46:15
Няма мне справы ні да СБУ, ні да гэтага акцёра. Учора ў Нью-Ёрку завяршыўся драматычны матч на першынство свету па шахматах, а вы ні гу-гу.
  • Рэдакцыя
  • 2016-12-02 14:57:56
Шаноўны ВР! А вы бы самі ўзялі і напісалі
  • ВР
  • 2016-12-02 15:16:16
Што мог, пра гэты матч я ўжо напісаў (вы ведаеце, дзе) - па-аматарску, вядома. Вашы прафесіяналы маглі б звярнуцца да бел. (грос)майстраў, спытацца, што тыя думаюць пра двубой Карлсена і Каракіна... Ці хаця б перакласці ўрывак з гэтага артыкула: https://www.novayagazeta.ru/articles/2016/12/01/70739-deti-kompyutera