Сейм Польшчы прыняў закон аб кампенсацыі для асоб, сасланых у СССР

За кожны месяц рэпрэсіяў сасланая асоба атрымае 200 злотых (53 долары ЗША).



Сейм, ніжэйшая палата парламенту Польшчы, прыняў закон па пытанні кампенсацыі для асоб, сасланых у СССР. Законапраект быў падрыхтаваны па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды.

Згодна закону, грашовую кампенсацыю атрымаюць палякі, якія ў 1939–1956 гадах былі сасланыя або дэпартаваныя ў Савецкі Саюз. Яны атрымаюць аднаразовую фінансавую дапамогу ў памеры, прапарцыйным з перыядам саслання або дэпартацыі. За кожны месяц рэпрэсіяў сасланая асоба атрымае 200 злотых (53 долары ЗША).

Кампенсацыя не можа быць меншая за 2400 злотых. У сярэднім гэта будзе звыш 13 тысяч злотых.

www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: