Сем ленінградскіх блакад у мірны час

Так спрабуюць выхоўваць новых салдат імперыі, гатовых дзеля яе на пакуты і смерць.

Гістарычная Рсія ў пуцінскай прапагандзе існуе ў вобразе адначасова ахвяры і пераможцы перманентнай замежнай агрэсіі. Расійскія ўлады абвясцілі сябе афіцыйным правапераемнікам СССР і прыватызавалі яго рэальны і ўяўны ахвярны і пераможны вопыт. А вось савецкія злачынствы цяперашні Крэмль браць на сябе не хоча. Ад гэтай спадчыны ён усяляк адхрышчваецца. Гэта як калі б спадчыннік атрымаў актывы кампаніі нябожчыка таткі, але адмовіўся ад яе даўгоў.

Зараз з кожнага расійскага праса ліецца пафасна-пераможная дробязь з нагоды гадавіны прарыву ленінградскай блакады. Але пры гэтым ніхто не ўспамінае, што Крэмль у мірны час сам зладзіў некалькі не менш жудасных галодных блакад, у тым ліку супраць суседніх з цяперашняй Расіяй рэспублік. Так, менавіта блакад. У 1932 — 1933 гадах ва Украіне, Казахстане і ў іншых частках СССР заградатрады блакавалі спробы людзей пакінуць зоны арганізаванага ўладамі татальнага голаду. Падчас ленінградскай блакады загінула ад 600 000 да 1,5 мільёнаў. Ва ўкраінскі галадамор — ад 3 да 8 мільёнаў. У арганізаваны тады ж голад у Казахстане — ад 1,2 да 4 мільёнаў. Гэта значыць савецкае кіраўніцтва (правапераемнік — расійскія ўлады) утварыла Украіне прыкладна пяць, а Казахстану — дзве ленінградскія блакады.

Трагедыя блакады выкарыстоўваецца для падмацавання ладу Расіі як ахвяры (жахлівыя пакуты ленінградцаў) і як пераможцы (пераможны прарыў). Памяць пра яе падганяецца пад прапагандысцкае клішэ: «як і нашы дзяды, нягледзячы на любыя самыя страшныя выпрабаванні, пераможам ворагаў». Так спрабуюць выхоўваць новых салдат імперыі, гатовых дзеля яе на пакуты і смерць.

Паводле Форум Свабоднай Расіі

Пераклад НЧ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: