Сенат ЗША аднагалосна асудзіў дзеянні Расіі ў Керчанскім праліве

Рэзалюцыя па інцыдэнце з украінскімі караблямі была прынятая без пайменнага галасавання аднагалосна. Дакумент мае дэкларатыўны характар.

Будынак Капітолія, у якім засядае Кангрэс ЗША. Фота: facebook.com/ukr.embassy.usa

Амерыканскі Сенат аднагалосна ўхваліў рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні Расіі супраць Украіны ў Керчанскім праліве. Пра гэта ў пятніцу, 30 лістапада, паведамляе украінскі korrespondent.net са спасылкай на “The Hill”.

Адзначаецца, што аўтарамі дакумента выступілі рэспубліканец Рон Джонсан і дэмакрат Крыс Мэрфі.

Рэзалюцыя "рашуча асуджае" дзеянні Расіі і заклікае краіну вызваліць чальцоў экіпажа затрыманых украінскіх караблёў.

Таксама ў прынятым дакуменце сенатары заклікаюць міжнародную супольнасць "аб'яднацца ў апазіцыі да дзеянняў урада Расіі ў Керчанскім праліве, паколькі яны парушаюць базавыя прынцыпы міжнароднага права, якія закранаюць усе дзяржавы".

"Сёння Сенат прыняў меры і накіраваў выразны сігнал Пуціну, што мы не будзем цярпець агрэсію яго ўрада супраць Украіны ў Азоўскім моры. Мы рашуча асуджаем любыя ваенныя дзеянні Расіі, накіраваныя на аднабаковае змяненне міжнародных правілаў", — заявіў Мэрфі.

Нагадаем, 25 лістапада спецназ РФ захапіў тры карабля ВМС Украіны каля Керчанскага моста. У выніку нападу былі затрыманыя 24 ўкраінскіх маракі, шэсць з іх атрымалі раненні.

Учора, 29 снежня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая павінна была адбыцца падчас саміту G20. Амерыканскі лідар адмовіўся ад перамоваў пасля азнаямлення з дакладам пра інцыдэнт з украінскімі караблямі. У Крамлі выказалі шкадаванне з-за рашэнні адміністрацыі ЗША і адзначылі, што Пуцін гатовы да новых кантактаў з Трампам.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: