Серыя тэрактаў у Лондане. Ёсць загінулыя, шмат параненых

Адразу тры напады былі здзейсненыя ў Лондане вечарам у суботу. Спачатку мікрааўтобус на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп людзей на Лонданскім мосце. Пазней некалькі чалавек напалі з нажамі на людзей у раёне Баро-маркет. Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў раёне Воксхолл, аднак паліцыя паведамляе, што ён не звязаны з двума іншымі.


Інцыдэнты на мосце і ў Бора-маркеце былі кваліфікаваныя як тэракты. Газета The Sun паведамляе, што два злачынцы былі ліквідаваныя.


Мясцовыя СМІ паведамляюць, што загінула 6 чалавек. Шпіталізавана 48 чалавек.

У сецівеі таксама з'явіліся фота мужчыны, на целе якога замацаваны каністры. Па некаторых дадзеных, гэта магла быць імправізаваная камізэлька для абароны ад нажавых раненняў.

Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй збярэ надзвычайны камітэт. Тэракты адбыліся усяго за чатыры дні да парламенцкіх выбараў.


Расследаванне працягваецца. Людзей просяць адмовіцца ад паездак у раён, дзе адбыліся тэракты. У Лондане ўзмоцнены меры бяспекі. У бліжэйшыя дні ў сталіцу Вялікабрытаніі прыбудуць дадатковыя сілы паліцыі.


Два тыдні таму тэракт адбыўся ў Манчэстэры пасля канцэрта амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ. Ахвярамі сталі 22 чалавекі, сярод якіх шмат дзяцей і падлеткаў. 22 сакавіка тэракт быў здзейснены на Вестмінстэрскім мосце ў Лондане. Аўтамабіль урэзаўся ў натоўп пешаходаў. Ахвярамі сталі чатыры чалавекі. 

Паводле замежных СМІ, фота Reuters



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: