Сеул паведаміў пра гатоўнасць КНДР да перамоваў з ЗША

Паўднёвая Карэя абвясціла аб гатоўнасці КНДР да перамоваў з ЗША, перадае Reuters са спасылкай на заяву канцылярыі прэзідэнта Мун Чжэ Іна. Пра гэта яму паведамілі прадстаўнікі дэлегацыі Паўночнай Карэі падчас сустрэчы ў Пхенчхане у дзень закрыцця зімовай Алімпіяды, на якую Поўдзень запрасіў спартсменаў з Пхеньяна.
У заяве не пазначаны тэмы, якія Паўночная Карэя гатова абмяркоўваць з ЗША, таму няясна, ці будуць перамовы дакранацца ядзернага раззбраення.

Таксама ў адміністрацыі прэзідэнта дадалі: у ходзе перамоваў з дэлегацыяй з Пхеньяна абодва бакі пагадзіліся, што развіццё ўзаемаадносін паміж двума Карэя і паміж КНДР і ЗША ўзаемазвязана.

«Прэзідэнт Мун адзначыў неабходнасць тэрміновага дыялогу паміж КНДР і ЗША з мэтай фундаментальнага вырашэння праблем Карэйскага паўвострава і паляпшэння адносін дзвюх Карэй», — таксама адзначыла адміністрацыя.

На закрыцці Гульняў кіраўнік дэлегацыі КНДР — былы кіраўнік паўночнакарэйскай выведкі Кім Ён Чхоль знаходзіўся ў адной ложы з лідэрам Паўднёвай Карэі і дачкой прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Іванкай. Аднак не было заўважна, каб Іванка і прадстаўнік КНДР размаўлялі.

Па дадзеных СМІ, з дэлегацыяй з Паўночнай Карэі падчас Алімпіяды павінен быў сустрэцца віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс, але гэтага не адбылося. Пэнс заяўляў пра гатоўнасць ЗША да дыялогу.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!