Сі Цзіньпін абвясціў пра перамогу над беднасцю — да 100-годдзя з дня заснавання Кампартыі Кітая!

«Гэта вялікая слава Камуністычнай партыі Кітая і вялікая слава кітайскай нацыі», — заявіў Сі Цзіньпін пра пераадоленне галечы ў Кітаі. Са стану галечы, паводле слоў Сі Цзіньпіна, удалося вывесці 98,9 мільёна сельскіх жыхароў і 128 тысяч вёсак.

Кітай цалкам пераадолеў галечу. Пра гэта абвясціў старшыня КНР Сі Цзіньпін у выступе на нацыянальнай выніковай канферэнцыі ў барацьбе з беднасцю, паведамляе korrespondent.net.

«Цяжкая задача ліквідацыі беднасці вырашаная, пытанне з галечай цалкам вырашана, галеча ў рэгіянальным маштабе пераадоленая», — сказаў ён.

Пры гэтым Сі Цзіньпін адзначыў, што са стану галечы «сумеснымі намаганнямі партыі і народа» здолелі вывесці 98,9 мільёна сельскіх жыхароў і 128 тысяч вёсак.

«З абсалютнай галечай скончана, здзейснены яшчэ адзін гістарычны цуд! Гэта вялікая слава кітайскага народа, вялікая слава Камуністычнай партыі Кітая і вялікая слава кітайскай нацыі», — заявіў кітайскі кіраўнік. Ён адзначыўшы, што гэтага ўдалося дасягнуць напярэдадні 100-годдзя з дня заснавання Кампартыі Кітая (23 ліпеня).

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: